Вы тут

Уладзімір Макей: Беларусь бачыць узаемавыгадныя перспектывы для паглыблення інтэграцыі з Расіяй


Беларусь бачыць узаемавыгадныя перспектывы для паглыблення інтэграцыі з Расіяй. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу RT, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Я не стаў бы сцвярджаць сёння, што Беларусь фактычна акружана. Калі браць чыста такі, скажам, геаграфічны фактар, з больш як 3,5 тыс. км нашай граніцы мы маем больш як 1,3 тыс. км з Расіяй. І, як вы бачыце, і палітычныя, і гандлёва-эканамічныя, і гуманітарныя, і ваенна-палітычныя кантакты ў нас актыўна развіваюцца. І асабліва апошнім часам, чаму садзейнічае адпаведная палітыка нашых заходніх партнёраў», — адзначыў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, беларускі бок бачыць сёння добрыя перспектывы для далейшага паглыблення інтэграцыі з асноўным саюзнікам. «І самае галоўнае, што гэта ўзаемавыгадныя перспектывы. Я лічу, што гэта асноўнае», — падкрэсліў міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.

Грамадства

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Наша краіна валодае надзвычай багатым прыродным патэнцыялам для развіцця экатурызму.