Вы тут

У гэтыя дні ўначы будзе да 22 цяпла, а ўдзень «расплавіць» да плюс 36 градусаў


Хоць мы ўжо знемагалі ад занадта гарачага надвор'я яшчэ на папярэднім тыдні, але, як аказалася, гэта была толькі падрыхтоўка да рэкорднай спякоты. І такое «чырвонае» надвор'е затрымаецца на тэрыторыі нашай краіны як мінімум да канца бягучага тыдня. Спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды паведамляюць, што ў сярэднім па краіне другая дэкада ліпеня апынецца на 6 градусаў вышэйшая за кліматычную норму. Разам з тым не выключаны лакальныя кароткачасовыя навальнічныя дажджы.


Менавіта кароткачасовыя дажджы і навальніцы пройдуць сёння ўдзень. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў разгар дня чакаецца ад 29 цяпла да плюс 34 градусаў, у асобных раёнах паветра прагрэецца да плюс 35—36 градусаў са знакам плюс.

У сераду, уначы па паўночным захадзе, а ўдзень месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 16—22 градусаў, удзень — плюс 29—34 градусы вышэй за нуль, у асобных раёнах слупок тэрмометра пакажа 35—36 градусаў цяпла.

Таксама да максімальных тэмператур будзе награвацца паветра ў чацвер і пятніцу. У чацвер толькі месцамі па краіне магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы не будзе апускацца ніжэй за 17—22 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да плюс 29—34 градусаў, а ў асобных раёнах — да плюс 35—36 градусаў. У пятніцу месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчыма, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 17—22 градусы. Удзень слупок тэрмометра паднімецца да плюс 28—34 градусаў, у асобных раёнах — да 35—36 градусаў вышэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: На шэсць градусаў вышэй за норму

Выбар рэдакцыі

Культура

Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...

Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...

З Васілём Цішкевічам, навуковым супрацоўнікам Слуцкага краязнаўчага музея, мы знаёмыя даўно.

Грамадства

Папяровыя лісты. Вернем іх у наша жыццё?

Папяровыя лісты. Вернем іх у наша жыццё?

Сёння ад рукі пішуць рэдка, мы жывём у эпоху месенджараў.

Грамадства

Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай

Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай

Папера стала выдатнай альтэрнатывай дарагім ажурным тканінам.

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.