Вы тут

БДУІР сёлета спросціць абітурыентам падачу дакументаў


​У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй БДУІР сёлета спросціць абітурыентам падачу дакументаў і звядзе чэргі ў прыёмнай камісіі да мінімуму. У асабістым кабінеце можна будзе ўвесці ўсю неабходную інфармацыю для фарміравання электроннай асабістай справы абітурыента (ацэнкі яго дакумента аб сярэдняй адукацыі, вынікі ЦТ, ільготы і г. д.) і запісацца на канкрэтны час падачы дакументаў.


Pixabay.com

Старшыня прыёмнай камісіі Барыс Нікульшын паведаміў, што сёлета БДУІР аднаўляе падрыхтоўку па трох запатрабаваных спецыяльнасцях — «квантавыя інфармацыйныя сістэмы», «інфакамунікацыйныя тэхналогіі» і «радыёэлектронныя сістэмы», што абумоўлена запатрабаванасцю на рынку працы спецыялістаў, якія валодаюць ведамі ў галінах электроннай тэхнікі, сеткавай бяспекі і лічбавай апрацоўкі. Набор пройдзе на бюджэтную і платную формы навучання. На спецыяльнасці «радыёэлектронныя сістэмы» студэнтаў будуць рыхтаваць у галіне інтэлектуальных радыёэлектронных сістэм, а таксама яны будуць вывучаць сістэмы радыёлакацыі і радыёнавігацыі.

Студэнты спецыяльнасці «квантавыя інфармацыйныя сістэмы» будуць вывучаць у тым ліку нана-тэхналогіі, якія цяпер запатрабаваныя ва ўсім свеце. На спецыяльнасці «інфакамунікацыйныя тэхналогіі» маладыя людзі навучацца вырашаць задачы стварэння, перадачы, апрацоўкі, захоўвання і абароны інфармацыі.

«Квантавыя інфармацыйныя сістэмы», «інфакамунікацыйныя тэхналогіі» і «радыёэлектронныя сістэмы» папоўняць спіс спецыяльнасцяў, з якога абітурыенты выбіраюць і расстаўляюць свае прыярытэты пры падачы дакументаў у БДУІР. Калі яны не праходзяць па сваіх балах на першую ўпадабаную спецыяльнасць, згаданую ў прыярытэтах, то будуць удзельнічаць у конкурсе на другую, трэцюю і гэтак далей. Сёлета ў спісе будзе 34 спецыяльнасці.

— Гэта вельмі важны момант, на які абітурыенты часта не звяртаюць увагі. Чым больш яны згадваюць спецыяльнасцяў у сваёй заяве, тым больш шанцаў у іх паступіць у БДУІР. Прычым абітурыент пры падачы дакументаў можа падаць адразу дзве заявы: на бюджэтную і платную формы навучання. Пры гэтым пералік спецыяльнасцяў, іх колькасць і прыярытэты могуць быць розныя для дзвюх заяў. У выпадку непаступлення на бюджэт заява будзе ўлічана ў конкурсе на платную форму навучання, што не запатрабуе дадатковага візіту ў прыёмную камісію, — растлумачыла начальнік аддзела суправаджэння прыёмнай камісіі БДУІР Паліна САКАЛОЎСКАЯ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Новыя магчымасці для абітурыентаў БДУІР

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.