Вы тут

Кітайскі вопыт прачытання гістарычнай мудрасці


«Якім чынам можна падзяліцца з шырокім колам чытачоў вытанчанай глыбокай мудрасцю па кіраванні дзяржавай, выкладзенай у старажытных кітайскіх кнігах? Якім чынам можна жыва і выразна паказаць яе свету?» Для гэтага варта шукаць неабходныя словы.


У маі 2014 года пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара выдання «Жэньмінь жыбаа» Чжан Дэсю некалькі маладых людзей арганізавалі рэдакцыйную групу. Ян Кай, Чэнь Чжэнькай, Чжан Юаньцін узначалілі групу і займаліся планаваннем. Шэнь Мэнчжэ, Лю Шаахуа ўдзельнічалі ў працы па даследаванні і каментаванні, аналізавалі старажытныя кітайскія класічныя кнігі, упарадкавалі больш за 140 старажытных выслоўяў і афарызмаў, якія досыць часта выкарыстоўваліся, а затым падзялілі іх у адпаведнасці са старажытнай кітайскай логікай кіравання на наступныя шэсць частак: аб самаўдасканаленні, аб навучанні, аб народзе, аб маральнасці чыноўніка, аб кіраванні, аб Паднябеснай», — так тлумачыць канцэпцыю кнігі «Кітайская мудрасць класічнага кіравання», якая выйшла і на беларускай мове ў мінскім выдавецтве «Восточная культура», укладальнік замежнага выдання «Жэньмінь жыбаа». Пераклад з кітайскай мовы А. У. Гардзей.

Звернемся да аднаго з раздзелаў — «Аб навучанні». Гэта другая па ліку глава выдання. Што, дарэчы, падкрэслівае асаблівую значнасць пытання ў выкладанні тэмы ў звязку з кіраваннем. І да месца тут зварот да наступнага выказвання Сюнь-цзы: «Вучоны неабавязкова павінен быць чыноўнікам, але чыноўнік абавязкова павінен быць вучоным...». «Вучыцца і не разважаць — дарма губляць час, разважаць і не вучыцца — пагібельна» (з кнігі «Лунь юй»). «Наша жыццё мае мяжу, у ведаў мяжы няма» («Чжуан-цзы»). «Вучоба можа паглыбіць талент чалавека, як тачыльны камень робіць нож вастрэйшым» («Сховішча ведаў»). «Прачытаць дзесяць тысяч кніг, прайсці дзесяць тысяч лі» («Нататкі з кабінета жывапісу і медытацыі»). «Памылка ў адным іерогліфе можа сапсаваць увесь сказ. Памылка ў адным сказе можа сапсаваць усё сачыненне» («Кароткае кіраўніцтва для адрознення службовых слоў»). «Навучанне — гэта арбалет, а здольнасці — страла» («Прыналежнасць да катэгорыі вершаў») ...Укладальнікі падрабязна тлумачаць кітайскае прачытанне гэтых старажытных выслоўяў, што таксама вельмі істотна.

Можна павіншаваць не толькі «Восточную культуру», але і беларускага чытача з нараджэннем такога адметнага выдання. Несумненна, «Кітайская мудрасць класічнага кіравання» будзе запатрабавана. І не толькі даследчыкамі кітайскай культуры ў Беларусі, але і ўсімі, хто імкнецца да набыцця шырокага кіраўніцкага досведу. Зазірніце на старонкі выдання — і вы адкрыеце для сябе шмат старажытнасцю выпеставанай мудрасці, якая запатрабавана і сёння.

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Народ сказаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.

Эканоміка

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.