Вы тут

Жартаваць са здароўем людзей і пытаннямі аховы працы прафсаюзы не дазволяць


З пачатку лета на гарачую лінію Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі паступіла звыш 100 зваротаў аб парушэнні тэмпературнага рэжыму на працоўных месцах. Кожнае з іх бярэцца на кантроль, паведамілі БелТА ў ФПБ.


Адна са скаргаў паступіла з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў. Працаўніца цэха № 3 распавяла, што ў яе падраздзяленні звыш 30 градусаў, з пітных фантанчыкаў ідзе гарачая вада, а аўтаматы з астуджанай зламаныя.

«Пры наведванні прадпрыемства мы зафіксавалі, што тэмпература ў вытворчых памяшканнях сапраўды перавышае дапушчальныя параметры: на слупку тэрмометра было 31-32 градусы, — адзначыў галоўны тэхінспектар працы ФПБ Павел Манько. — Пасля маніторынгу на заводзе з'явілася распараджэнне, якое вызначыла дадатковыя меры, у тым ліку па прадухіленні пагаршэння здароўя людзей. Таксама на прадпрыемства завезлі бутыляваную ваду і адрамантавалі аўтаматы з астуджанай вадой».

Падобныя сітуацыі зафіксаваныя і ў некаторых іншых арганізацыях. На працягу месяца тэхінспекцыя ФПБ выязджала па зваротах, якія паступілі, каб праверыць выкананне тэмпературнага рэжыму. У кожным выпадку выкананне ўсіх выдадзеных рэкамендацый кантралюецца прафсаюзамі.

Павел Манько растлумачыў: пры тэмпературы паветра на працоўных месцах, вышэйшай за дапушчальныя велічыні — ад 26 да 28 градусаў, — у залежнасці ад работ, якія выконваюцца, мікракліматычныя ўмовы павінны разглядацца як шкодныя і небяспечныя. Такім чынам, наймальнік абавязаны прадугледзець меры абароны людзей. Гаворка ідзе пра дадатковыя перапынкі, кандыцыянаванне паветра, паветранае апырскванне, прымяненне спецыяльных сродкаў індывідуальнай аховы, доступ у памяшканні для адпачынку і душавыя пры іх наяўнасці, змяншэнне працоўнага часу з улікам шкодных умоў. «Мы звяртаем увагу ўсіх наймальнікаў на тое, што на прадпрыемствах працуюць жывыя людзі. І жартаваць з іх здароўем і пытаннямі аховы працы прафсаюзы не дазволяць. Мы спрацуем аператыўна», — падкрэсліў ён.

У ФПБ дадалі, што пры наяўнасці на працоўным месцы праблем з захаваннем нормаў тэхнікі бяспекі і парушэнні тэмпературнага рэжыму варта паведамляць на гарачую лінію ФПБ па нумарах (+37517) 203-90-48 і (+37517) 356-89-37. Аналагічныя гарачыя лініі адкрыты ва ўсіх галіновых, абласных і Мінскім гарадскім аб'яднанні прафсаюзаў. Тэхнічная інспекцыя працы адразу выедзе на месца, зафіксуе парушэнне і прымусіць наймальніка прыняць неабходныя меры і паклапаціцца пра здароўе работнікаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Плавіцца працоўнае месца...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.