Канстытуцыйны суд прызнаў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» адпаведным Канстытуцыі. Рашэнне КС нумар Р-1278/2021 ад 6 ліпеня 2021 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
«Канстытуцыйны суд лічыць, што закон па змесце норм, форме акта, размежаванні кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і парадку прыняцця адпавядае Канстытуцыі», — гаворыцца ў тэксце рашэння.
Канстытуцыйнасць гэтага закона была разгледжана судом у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю.
Ацаніўшы змест норм, КС прыйшоў да высновы, што ўстанаўліваемае прававое рэгуляванне адпавядае палажэнням Канстытуцыі і патрабаванням міжнародна-прававых актаў. Прыняцце закона абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення прававога рэгулявання дзейнасцi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, iх службовых асоб ва ўмовах надзвычайнага і ваеннага становішча.
Законам унесены змяненні ў законы «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь», «Аб надзвычайным становішчы» і «Аб ваенным становішчы», а таксама імплементаваны ў законы аб надзвычайным і ваенным становішчы нормы дэкрэта нумар 2.
Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі 25 чэрвеня 2021 года і прадстаўлены Прэзідэнту на подпіс.
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.