Вы тут

Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант раскрыла дэталі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна


Абмяркоўваліся самыя розныя пытанні, пачынаючы ад супрацоўніцтва ў эканоміцы і фінансавай сферы да транспарту і лагістыкі, барацьбы з пандэміяй і некаторых міжнародных тэм. У тым ліку урадам дзвюх краін даручана распрацаваць і прыняць сумесны план процідзеяння заходнім санкцыям. Пра гэта яна заявіла ў каментары МДТРК «Мір», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Пра «пісанні» ў СМІ

«Для пачатку хачу адрэагаваць на рознага кшталту „пісанні “, якія традыцыйна з’яўляюцца ў СМІ. У прыватнасці, пра тое, што ўчарашняя сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі нібыта была экстранай і пазапланавай, — сказала прэс-сакратар. — На гэты конт заўважу, што кіраўнікі дзяржаў намецілі гэтую сустрэчу яшчэ ў тэлефоннай размове 1 ліпеня. і адной з падстаў для яе правядзення і фарміравання парадку дня стала пісьмо Прэзідэнта Беларусі ў адрас Прэзідэнта Расіі, якое тычыцца эканомікі і фінансаў, а таксама супрацьдзеянне санкцыйных палітыцы калектыўнага Захаду ў дачыненні да Беларусі і Расіі».

«Прэзідэнтам трэба было абмеркаваць план сумесных дзеянняў у дадзенай сітуацыі, і падчас тэлефоннай размовы Прэзідэнт Пуцін прапанаваў сустрэцца ў Санкт-Пецярбургу», — дадала Наталля Эйсмант.

Паводле яе слоў, у час сустрэчы быў закрануты ўвесь спектр пытанняў, і іх можна падзяліць на некалькі тэматычных блокаў.

Эканоміка і фінансы, супрацьдзеянне санкцыям

«Урадам даручана распрацаваць і прыняць той самы сумесны план процідзеяння санкцыям», — заявіла прэс-сакратар.

Абмяркоўвалася таксама зняцце бар’ераў, якія застаюцца на пастаўкі беларускай прадукцыі, у тым ліку ў сферы дзяржзакупак.

«Беларускія банкі будуць падтрыманы неабходным аб’ёмам рэсурсаў для ажыццяўлення гандлёвых аперацый», — распавяла Наталля Эйсмант.

Таксама ў гэтым блоку — пытанне бесперабойных паставак вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь. «Цана на прыродны газ ў 2022 годзе не большая за цану 2021-га. Канчаткова яна будзе вызначана да канца гэтага года», — сказала прэс-сакратар.

Яна адзначыла, што абмяркоўваліся і іншыя пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння.

Інтэграцыйная тэматыка, саюзныя праграмы

Наталля Эйсмант расказала, што завершана работа над саюзнымі праграмамі па гарманізацыі падатковага заканадаўства і ўзаемадзеянні ў мытнай сферы. «Знойдзена рашэнне па падатковым манёўры ў Расіі ў галіне перапрацоўкі нафты ў частцы кампенсацыі страт Беларусі ад таго самага падатковага манёўру», — заявіла яна.

Бяспека і абарона, супрацьдзеянне тэрарызму, кібербяспека

Прэс-сакратар расказала, што па гэтым блоку пытанняў у абедзвюх краін падыходы абсалютна адзіныя. «Узаемная падтрымка і дамоўленасць дзейнічаць сумесна», — адзначыла Наталля Эйсмант, падводзячы вынікі перагавораў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Бягучыя пытанні, уключаючы восеньскі ВДС

«З блока бягучых пытанняў можна вылучыць будучае восенню пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Фінальныя рашэнні па шэрагу абмеркаваных ўчора пытанняў, цалкам магчыма, будуць замацаваны менавіта там. Парадак дня маючага адбыцца пасяджэння ў першым набліжэнні кіраўнікі дзяржаў ўжо прагаварылі», — сказала Наталля Эйсмант.

Транспарт і лагістыка

Прэс-сакратар заявіла, што гэтая тэматыка ўваходзіць у лік актуальных пытанняў. "Ад аднаўлення транспартных зносін паміж краінамі да павелічэння колькасці рэйсаў і пашырэння геаграфіі палётаў «Белавія «ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Сочы і іншыя гарады Расіі».

Пандэмія

«Пытанне процідзеяння COVID-19, ход вакцынацыі і эпідэміялагічную абстаноўку ў цэлым прэзідэнты таксама закранулі ў размове», — распавяла Наталля Эйсмант.

Міжнародны парадак дня

«Міжнародны парардак дня — заходняя палітыка ў дачыненні да Беларусі і Расіі, у прыватнасці Еўрапейскага Саюза і ЗША, — заявіла прэс-сакратар. — Украіна. Тут асобна абмеркавалі сітуацыю з павелічэннем ваеннай прысутнасці блока НАТА на тэрыторыі краіны. У прыватнасці, правядзенне маштабных вучэнняў і планы альянсу па будаўніцтве ваенных баз».

Акрамя таго, прэзідэнты абмеркавалі тэму процідзеяння дзяржаў — членаў АДКБ пагрозам у Сярэдняй Азіі ў сувязі з вывадам войскаў ЗША з Афганістана.

«Наогул учарашняя размова цягнулася больш за 5 гадзін. Спектр тэм, што абмяркоўваліся, быў самы шырокі. Прэзідэнты абмеркавалі ўсе пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс», — рэзюмавала Наталля Эйсмант.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».