Вы тут

У Ташкенце праходзіць міжнародная канферэнцыя «Цэнтральная і Паўднёвая Азія: рэгіянальная ўзаемазвязанасць. Выклікі і магчымасці»


У Ташкенце (Узбекістан) праходзіць міжнародная канферэнцыя «Цэнтральная і Паўднёвая Азія: рэгіянальная ўзаемазвязанасць. Выклікі і магчымасці». Беларускую дэлегацыю на канферэнцыі ўзначальвае першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай СНАПКОЎ. У склад дэлегацыі ўваходзяць дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў Алег МАКАРАЎ, намеснік дырэктара БІСД Віталь СТАХОЎСКІ, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дактарант кафедры міжнародных эканамічных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольга МАЛАШАНКАВА, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей ДЗЕРМАНТ. 


Ініцыятыва ўмацавання рэгіянальнай ўзаемазвязанасці вылучана Прэзідэнтам Рэспублікі Узбекістан Шаўкатам МІРЗІЁЕВЫМ у кантэксце новай адкрытай знешнепалітычнай стратэгіі Ташкента. Дадзеная іініцыятыва скіравана на далейшае паглыбленне эканамічнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Азіі з выхадам на Паўднёвую Азію, якая гістарычна шчыльна прывязана да ўзбекскага, цэнтральнаазіяцкага рэгіёна. Як у эканамічным, так і ў сацыяльным і культурна-цывілізацыйным вымярэннях. 

Міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню «Цэнтральная і Паўднёвая Азія: рэгіянальная ўзаемазвязанасць. Выклікі і магчымасці» заклікана сфарміраваць палітычную і экспертную пляцоўкі для шматбаковага абмеркавання мадэлі ўзаемавыгаднай стратэгічнай звязкі «Цэнтральая Азія — Паўднёвая Азія» у транспартна-лагістычнай, энергетычнай, гандлёвай, вытворчай, інвестыцыйнай, тэхналагічнай і культурна-гуманітарнай сферах. У канферэнцыі, якая праходзіць у Ташкенце 15 — 16 ліпеня, прымае ўдзел болей 250 прадстаўнікоў болей чым 40 краін і міжнародных арганізацый. Асвятляюць працу гэтай знакавай міжнароднай дыскусійнай пляцоўкі каля 90 журналістаў. 15 ліпеня ў фармаце парцы канферэнцыі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця ў Ташкенце Міжнароднага інстытута Цэнтральнай Азіі (МІЦА). Удзел ва ўрачыстасцях прынялі міністры замежных спраў краін Цэнтральнай Азіі і эксперты. 

З прывітальным зваротам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. З уступным дакладам выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан Шаўкат Мірзіёеў. У адкрыцці прынялі ўдзел кіраўнікі замежных дзяржаў і ўрадаў, міністры замежных спраў розных краін, кіраўнікі міжнародных фінансавых арганізацый. 

Першае секцыйнае пасяджэнне прысвечана наступнай тэме: «Гандлёвая і транспартная ўзаемасувязь для ўстойлівага росту». Размова — пра мадэрнізацыю эканомік Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі ў кантэксце ўмацавання міжрэгіянальнай узаемазвязанасці; пра магчымасці развіцця транспратна-камунікацыйнай ўзаемазвязанасці ў Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, уключаючы праекты па пашырэнню дзеючых і будаўніцтву новых транспартных калідораў; пра прыярытэтныя накірункі супрацоўніцтва з замежнымі і міжнароднымі фінансавымі інстытутамі. Другая секцыя — «Адраджэнне культурна-гуманітарных сувязяў як шлях да ўмацавання дружбы і ўзаемнага даверу», дзе разглядаюцца супрацоўніцтва ў сферы вывучэння, захавання і прасоўвання гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, узаемадзеянне ў сферах адукацыі, сацыяльнай падтрымкі і абароны зацікаўленняў моладзі, аховы здароўя, навкі і тэхналогій, экалогіі, турызма. Трэцяя секцыя — «Рэгіянальная бяспека. Выклікі і пагрозы». 

У пярэдадзень канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід МАРЫНІЧ у інтэрв’ю карэспандэнту інфармацыйнага агенцтва «Дунё» зазначыў: «Правядзенне ў Ташкенце буйнай міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню можна разглядаць як яшчэ адзін вялікі крок узбекскага боку і ўсіх рэгіянальных партнёраў, накіраваны на далейшае паглыбленне эканамічнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Азіі з выхадам на Паўднёвую Азію. Можна з упэўненасцю сказаць, што пры паспяховым запуску гэтага праекта ён стане пачаткам эпохі адраджэння ўсёй палітры гістарычных сувязяў паміж двума буйнейшымі азіяцкімі рэгіёнамі. Акрамя гэтага, хацеў бы адзначыць вялікую колькасць удзельнікаў з другіх рэгіёнаў. Беларусь, нягледзячы на некаторую геаграфічную дыстанцыю ад эпіцэнтра дадзенага праекта, гатовая прыняць у ім актыўны ўдзел. Нам гэты рэгіён цікавы па дзвюх прычынах. Нашы краіны сёння маюць цесныя эканамічныя і палітычныя адносіны, нашы кіраўнікі дзяржаў адзін аднаго падтрымліваюць практычна ва ўсіх пытаннях. Нельга не падкрэсліць, што дзяржавы — удзельнікі сённяшняй канферэнцыі з’яўляюцца аднымі з найболей значных эканамічных партнёраў нашай краіны. Беларусь мае трывалыя гандлёва-эканамічныя сувязі і актыўна развівае супрацоўніцтва з Узбекістанам і іншымі краінамі Цэнтральнай Азіі, а таксама з Пакістанам, Афганістанам, Індыяй. Упэўнены, што сумесна з нашымі ўзбекскімі партнёрамі мы зможам прапанаваць практычны вопыт, эфектыўныя тэхналогіі і шырокую гаму прадукцыі і паслуг для рэалізацыі праекта. Кампетэнцыі сусветнага ўзроўню ёсць у беларускіх кампаній у галіне інфармацыйных тэхналогій, горназдабываючай прамысловасці, будаўніцтва і эксплуатацыі чыгункі, тэхнікі і абсталявання. 

Асобна хацеў бы падкрэсліць, што прадстаўнічую беларускую дэлегацыю ўзначальвае першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў. У нас у межах візіта запланавана вялікая колькасць сустрэч і перамоў, у тым ліку і з партнёрамі і з іншых краін. 

Упэўнены, што ташкенцкі форум высокага ўзроўню прадаставіць унікальную пляцоўку для абмеркавання найболей актуальных пытанняў, якія закранаюць інтарэсы азіяцкага рэгіёна...»

Несмуненна, высновы, зробленыя аўтарытэтнымі беларускімі ўдзельнікамі прэстыжнай канферэнцыі, лягуць у падмурак адносін Беларусі з Узбекістанам і іншымі азіяцкімі краінамі. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Да канца года ў краіне павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў.

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.