Вы тут

Дзень моладзі пройдзе ў рамках «Славянскага базару» 17 ліпеня


Кожны год БРСМ прыўносіць у маладзёжнае свята новыя творчыя формы. Не стаў выключэннем і 2021 год — Дзень моладзі пройдзе ў фармаце фестывалю «Запальвае моладзь» па трох кірунках: «Агні народнага адзінства», «Агні новых перамог» і «Агні таленавітай моладзі». У праекце прыме ўдзел самая творчая і таленавітая моладзь з ўсіх рэгіёнаў і сталіцы Беларусі.


Фота: БелТА

Яшчэ адна традыцыя маладзёжнага свята — сустракаць Дзень моладзі напярэдадні. Так, 16 ліпеня моладзь Беларусі і Расіі абмяркуе на канферэнцыі Расійска-беларускага саюза моладзі актуальныя пытанні саюзнай інтэграцыі. Яе ганаровым госцем стане Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

Бліжэй да вечара свой талент і запальныя сэты віцябчанам і гасцям фестывальнага горада падораць лепшыя DJ краіны (плошча Перамогі, пачатак у 19:00).

17 ліпеня ў 12 гадзін з вуліцы Леніна ў бок плошчы Перамогі стартуе арт-парад «Беларусь адзіная!» пад дэвізам «Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!». Гледачоў чакаюць перформансы і прыемныя сюрпрызы. Да прыкладу, кожны ахвотны зможа стаць удзельнікам «Народнай зарадкі». Яе тон задасць «Каралева Вясна Беларусі 2018», кіраўнік школы бальных танцаў «Паўночная сталіца» Марыя Салаўёва са сваімі юнымі выхаванцамі. «Народная зарадка» зарадзіць бадзёрасцю прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і стане добрай размінкай для ўсіх удзельнікаў маладзёжнага свята.

Па традыцыі праграму Дня моладзі на плошчы Перамогі ля мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў працягне патрыятычная акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага».

Афіцыйная цырымонія адкрыцця Дня моладзі (у 14:00) пройдзе з удзелам ганаровых гасцей, у тым ліку з Расійскай Федэрацыі. Яна дасць старт Ореп-air «Запалі маладзёжны агонь», дзе кожны знойдзе сабе заняткі па інтарэсах.

Напрыклад, на пляцоўцы #Беларусь гістарычная можна будзе ўключыцца ў рэканструкцыю друкарні газеты «Зара », паўдзельнічаць разам з яе падпольнай рэдакцыяй у абмеркаванні навін з «вялікай зямлі» і вёрстцы гэтага выдання на старадаўняй друкаванай машынцы. На пляцоўцы настольных гульняў і развіваючых квізаў #Пазнай Беларусь — стаць удзельнікам інтэлектуальнага Дрыфт-трэкінгу «Дакладна адкажы — і едзь!» з магчымасцю катання на Дрыфт-трайку за правільныя адказы пра гісторыю роднай краіны. На пляцоўцы #Беларусь народная, аформленай у стылі беларускага традыцыйнага сельскага падворка, — пагуляць у беларускія народныя гульні і забавы.

Абяцае парадаваць і пляцоўка #Беларусь добрая. Тут майстры косапляцення цалкам бясплатна створаць для дзяўчат любую модную прычоску з кос з патрыятычнай чырвона-зялёнай стужачкай, а мастакі бодзі—арт намалююць усім ахвотным адзін з галоўных сімвалаў нашай краіны — беларускі сцяг з нацыянальным арнаментам.

На канструктарскі цімбілдынг моладзь запрашаюць арганізатары пляцоўкі #Беларусь крэатыўная. Шмат актыўнасцей падрыхтавана для наведвальнікаў пляцоўкі #Беларусь спартыўная: спаборніцтвы па гіравым спорце, розныя спартыўныя майстар-класы, у тым ліку, па варкаўце і па базавых труках з гіганцкім мячом каля двух метраў у дыяметры, а таксама гульні «Мегатвістар», «Рукі-ногі», «Лазертаг» і іншыя.

Дзень моладзі на «Славянскім базары» ў Віцебску — гэта таксама яшчэ і выстава ваеннай тэхнікі, макетаў зброі часоў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў з удзелам рэканструктараў, дэманстрацыя рэтра-аўтамабіляў і аўтацюнінг, аўтапрабег «За адзіную Беларусь» і многае іншае, у тым ліку чэмпіянат па зборы спілс-карты Беларусі.

Зарадзіць танцавальнай, музычнай і артыстычнай культурай дапаможа гранд-фінал нацыянальнага фестывалю маладзёжнай творчасці «Агонь маладзёжных талентаў» (плошча Перамогі, 14:30)

Завершаць Дзень моладзі ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў розных праектаў, аўтапаці і феерверк (плошча Перамогі, 20:30-23:00).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.