Вы тут

«Квадраты» для новых вытворчасцяў


На Гомельшчыне адзін з самых высокіх у краіне паказчыкаў па прыцягненні да гаспадарчага абароту аб'ектаў нерухамай маёмасці, што не выкарыстоўваліся. Так, у рэгіёне па выніках мінулага года ўдзельная вага безгаспадарчых плошчаў склала 2,2 % — гэта самы нізкі паказчык сярод усіх абласцей краіны.


— Для выканання даручэнняў Прэзідэнта і ўрада аб забеспячэнні максімальнай эфектыўнасці ад выкарыстання маёмасці, навядзенні парадку на зямлі ў Гомельскай вобласці выпрацаваны шэраг прапаноў, якія прадстаўлены ў праекце рашэння дваццаць пятай сесіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, што прайшла на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна, — звяртае ўвагу кіраўнік дэпутацкага корпуса Гомельшчыны, старшыня аблсавета Кацярына Зенкевіч.

Сярод выпрацаваных дэпутатамі рэкамендацый — сталае інфармаванне насельніцтва аб ходзе работ па ўключэнні ў гаспадарчы абарот і зносе аб'ектаў, што не выкарыстоўваюцца, правядзенне штогадовага абследавання падобных аб'ектаў, арганізацыя сустрэч з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу, якія жадаюць набыць такую рухомасць.

У рэгіёне самую вялікую колькасць аб'ектаў набываюць бізнесмены для вытворча-складскіх, адміністрацыйна-гандлёвых мэт, арганізацыі адпачынку.

У Гомельскай вобласці аб'ектаў нерухомасці, што не выкарыстоўваюцца, — 298 тысяч «квадратаў».

— З 2016-га ў гаспадарчы абарот уведзена тры тысячы аб'ектаў дзяржуласнасці і адкрытых акцыянерных таварыстваў. Сёлета ўключэнню і зносу падлягаюць 519 непрыдатных будынкаў, — расказала старшыня камітэта «Гомельаблмаёмасць» Наталля Сацута. Яна звярнула ўвагу, што з 2016 года ў мясцовыя бюджэты ад выкарыстання і рэалізацыі дзяржаўнай маёмасці паступіла звыш 167 мільёнаў рублёў. На рэалізаваных аб'ектах створана каля дзвюх тысяч працоўных месцаў, прыцягнута больш за 17 мільёнаў рублёў інвестыцый.

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» адным з першых у краіне акрэдытаваны на электроннай гандлёвай пляцоўцы ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа». За гэты час праведзена больш чым 40 электронных таргоў, на якіх прададзена каля 70 аб'ектаў. Вядзецца сістэмная работа па ўключэнні ў гаспадарчы абарот маёмасці адкрытых акцыянерных таварыстваў. Для пошуку зацікаўленых у набыцці нерухомасці камітэт «Гомельаблмаёмасць» з 2012 года пачаў праводзіць актыўную рэкламную работу ў сферы дзяржаўнай маёмасці ўсіх форм уласнасці. «Гомельаблмаёмасць» першым сярод камітэтаў іншых абласцей стварыў уласны сайт, які на пастаяннай аснове мадэрыруецца для выгады яго карыстальнікаў. Гэта адзіная ў рэгіёне інфармацыйная пляцоўка, дзе сабраныя звесткі практычна аб усіх аб'ектах розных форм уласнасці.

Працягваецца работа па выкупе арандаванай маёмасці. З 2013 да 2020 года прададзена арандатарам 278 аб'ектаў, у 2021 годзе — шэсць аб'ектаў. Сёння ёсць магчымасць фізічным асобам набыць дзяржаўную маёмасць для выкарыстання ў далейшым пад жыллё або для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі.

— Заканадаўствам дадзена магчымасць набыць маёмасць у растэрміноўку. Дзякуючы гэтаму ў апошнія гады больш чым удвая павялічылася цікавасць пакупнікоў. Будынкі прадаваліся па ацэначным кошце і з мінімальным зніжэннем цаны, — падкрэсліла Наталля Сацута. — Напрыклад, магазін у Петрыкаве прададзены з першых таргоў за 83 тысячы рублёў, пры гэтым у ходзе аўкцыёну цана павялічылася ў тры разы. Будынак кінатэатра ў Светлагорску рэалізаваны на аўкцыёне за 230 тысяч рублёў.

Сярод прыкладаў атрымання другога жыцця для пакінутых некалі аб'ектаў — новая вытворчасць дэкаратыўных уцяпляльных матэрыялаў у корпусе былога Гомельскага завода хімічнага мелу. У будынку фабрыкі мастацкіх вырабаў у Чачэрску створаны цэх па пашыве спецвопраткі. Былы медвыцвярэзнік у Калінкавічах выкарыстоўваецца пад гандлёвы цэнтр. Музычная школа ў Лельчыцах і лагер працы і адпачынку ў вёсцы Галавінцы Гомельскага раёна рэканструяваны пад жылыя дамы альбо выкарыстоўваюцца для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.

Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання нерухомай маёмасці і ўключэнне яе ў гаспадарчы абарот застаецца на кантролі дэпутаў Гомельшчыны. Пастаўлена задача забяспечыць парадак на зямлі і працягнуць далейшае эканамічнае развіццё раёнаў вобласці.

— Маёмасць, што не выкарыстоўваецца, — рэзерв для развіцця новых вытворчасцяў, стварэння дадатковых працоўных месцаў. Таму такія будынкі трэба трымаць пад кантролем і як мага хутчэй знаходзіць для іх пакупнікоў, — упэўнена старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч. — Неабходна ўзмацніць кантроль з боку мясцовай улады, а таксама забяспечыць пастаяннае ўзаемадзеянне з новымі ўласнікамі дзяржмаёмасці. Вялікую дапамогу выканкамам могуць аказаць мясцовыя Саветы дэпутатаў, на тэрыторыі якіх размешчаны аб'екты.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?