Вы тут

Лукашэнка зацвердзіў папраўкі ў заканадаўства па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу», паведамляецца ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

У адпаведнасці з дакументам уносяцца папраўкі ў закон «Аб надзвычайным становішчы». Згодна з Канстытуцыяй і гэтым законам падставай для ўвядзення надзвычайнага становішча (акрамя стыхійных бедстваў і катастроф) з’яўляецца наяўнасць беспарадкаў, што суправаджаюцца насіллем або пагрозай насілля з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека для жыцця і здароўя людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існавання дзяржавы. Аднак раней не было вызначана, што менавіта лічыцца беспарадкамі. Гэта выклікала неадназначнае разуменне падстаў для ўвядзення надзвычайнага становішча, асабліва калі беспарадкі не з’яўляюцца відавочна масавымі.

Таму ў законе, падпісаным кіраўніком дзяржавы, канкрэтызуецца, што да беспарадкаў адносяцца спробы насільнага змянення канстытуцыйнага ладу, захопу або прысваення ўлады, узброены мяцеж, масавыя беспарадкі, міжнацыянальныя і міжканфесійныя канфлікты, якія суправаджаюцца насільнымі дзеяннямі, ствараюць непасрэдную пагрозу жыццю і бяспецы грамадзян.

Новым законам таксама ўдакладняецца пералік магчымых надзвычайных мер і часовых абмежаванняў, якія прымяняюцца пры ўвядзенні надзвычайнага становішча. Гэта норма распрацавана з улікам вопыту рэагавання на беспарадкі ў 2020 годзе. Так, пералік магчымых надзвычайных мер і часовых абмежаванняў дапаўняецца прыпыненнем выпуску і распаўсюджвання прадукцыі СМІ (уключаючы замежныя), устанаўленнем асаблівага парадку акрэдытацыі журналістаў, абмежаваннем доступу да інтэрнэт-рэсурсаў і сеткавых выданняў. Адпаведна ўдакладняюцца і дапаўняюцца паўнамоцтвы каменданта тэрыторыі, на якой уведзена надзвычайнае становішча.

Пашыраецца кола сілавых органаў, якія прыцягваюцца да забеспячэння рэжыму надзвычайнага становішча, за кошт уключэння ў іх лік ваенізаваных арганізацый. Гэта дасць магчымасць максімальна эфектыўна і на поўных законных падставах задзейнічаць сілы і сродкі МНС, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Задачы, якія выконваюць прыцягнутыя органы, дапоўнены папярэджаннем і спыненнем беспарадкаў, забеспячэннем аховы грамадскага парадку і грамадскай бяспекі.

Акрамя таго, прыцягненне Узброеных Сіл да вырашэння задач у складзе дзяржаўнай сістэмы рэагавання замацоўваецца ў законе «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь». З улікам атрыманага практычнага вопыту называюцца задачы Узброеных Сіл у рамках гэтай сістэмы: барацьба з тэрарызмам, ахова грамадскай бяспекі, спыненне масавых беспарадкаў, ажыццяўленне бяспекі ахоўных асоб і ахоўных аб’ектаў.

Разам з гэтым у законы «Аб надзвычайным становішчы» і «Аб ваенным становішчы» імплементуюцца нормы дэкрэта Прэзідэнта нумар 2 ад 9 мая 2021 года «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».