Вы тут

Старшыня Пастаяннай камісіі Віктар Лісковіч наведаў будаўніцтва храма Аляксандра Неўскага


14 кастрычніка 2020 года ў «Звяздзе» ў артыкуле Вольгі Ануфрыевай «Ці паспеюць з рэканструкцыяй храма на Вайсковых могілках у Мінску да 800-гадовага юбілею святога Аляксандра Неўскага?» расказвалася аб садзейнічанні Савета Рэспублікі, а дакладней, членаў яго Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рамонту будынка храма і ўвогуле добраўпарадкаванні тэрыторыі могілак.


Такая ўвага сенатараў невыпадковая. Па-першае, храм князя Аляксандра Неўскага — у ліку знакавых мясцін Мінска. Гэта адзіны храм сталіцы, які практычна цалкам захаваў сваё першапачатковае аблічча з XІX стагоддзя. Пры савецкай уладзе яго закрывалі ўсяго на тры гады. Але потым, калі іншыя храмы была зачынены, царква на Вайсковых могілках працягвала працаваць.

Па другое, у Пастаянную камісію звярнуліся грамадзяне з просьбай дапамагчы з рэканструкцыяй храма. З гэтай нагоды старшыня камісіі Віктар Лісковіч на свае вочы разам са спецыялістамі-будаўнікамі ўважліва агледзеў храм, зрабіў пэўныя высновы з той сітуацыі, пастараўся знайсці і, дарэчы, знайшоў сярод дзелавых людзей сталіцы спонсараў, якія неабыякава ставяцца да захавання культурна-гістарычнай спадчыны і гатовыя рэальна дапамагаць у фінансаванні яе адраджэння.

Днямі Віктар Лісковіч зноў наведаў прыход храма князя Аляксандра Неўскага ў Мінску. Сенатар з задавальненнем канстатаваў, што ўжо нямала зроблена за той адносна непрацяглы перыяд пасля яго папярэдняга візіту. Разам з настаяцелем храма протаіерэем Мікалаем Коржычам сенатар зноў уважліва агледзеў могілкі, моўчкі аддаў даніну павагі тут пахаваным знакамітым людзям Беларусі, якія шмат зрабілі для сваёй радзімы.

Потым, падчас сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі з настаяцелем храма, адбылася грунтоўная і прадметная размова, у ходзе якой былі абмеркаваны надзённыя пытанні захавання культурна-гістарычнай спадчыны на прыкладзе рэканструкцыі царквы на Вайсковых могілках. Суразмоўцы засяродзіліся на яшчэ нявырашаных і цяжка пакуль вырашальных пытаннях рэканструкцыі храма, актывізацыі ўдзелу ў гэтым як вернікаў, так і мецэнатаў, некаторых гарадскіх грамадскіх і будаўнічых арганізацый, а таксама органаў мясцовай улады сталіцы.

Затым у размове з журналістамі Віктар Лісковіч адзначыў і вялікую важнасць захавання багатай культурна-гістарычнай спадчыны для наступных пакаленняў беларусаў і яе выключнае педагагічнае значэнне ў выхаванні з падлеткаў юных патрыётаў. «Сёння роля духоўнасці і культуры, як асобнага чалавека, так і грамадства ў цэлым, значна ўзрастае. Менавіта культура, як сацыяльны інстытут, здольная забяспечыць грамадскую стабільнасць, кансалідаваць дзяржаву, аб'яднаць і натхніць грамадства на вырашэнне найважнейшых нацыянальных задач.

А ўвогуле, наша спадчына — залог стабільнасці і далейшага паспяховага развіцця беларускай дзяржавы», — падкрэсліў Віктар Лісковіч.

Леанід ТУГАРЫН

Загаловак у газеце: Знакавым мясцінам — асаблівую ўвагу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.