Вы тут

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў Івянецкі філіял ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч».


Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў Івянецкі філіял ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч». Там запушчана лінія па вытворчасці малочных, жэлейных, суфлейных і памадных цукерак.


Фота:  БелТА

Новы кірунак мае на мэце павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці на кандытарскай фабрыцы і стварэнне новых працоўных месцаў у рэгіёне. Праект важны па вырабе імпартазамяшчальнай прадукцыі, якую ў далейшым плануецца адпраўляць і на экспарт.

«Гэта адзін з дастаткова паспяховых прыкладаў, калі прадпрыемства фактычна са стадыі ліквідацыі пасля банкруцтва атрымлівае новае жыццё, адраджаецца, калі, здавалася б, непатрэбны, непрыдатны актыў ва ўмелых руках і пры ўдалым збегу абставін ператвараецца ў прыбытковы. У ранейшых уласнікаў з-за розных прычын бізнес не атрымаўся, прадпрыемства не магло абслугоўваць даўгі і сышло ў працэдуру санацыі і наступнай ліквідацыі. Вельмі важна, што прадпрыемства падхапіў больш моцны канкурэнт — «Слодыч» — у адпаведнасці са сваёй стратэгіяй развіцця. У сціснуты адрэзак часу ўдалося не толькі адрадзіць вытворчасць, але і дамагчыся досыць уражлівых паказчыкаў. Попыт перавышае вытворчыя магчымасці», — сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што многае яшчэ трэба будзе зрабіць. «Прадпрыемства доўгі час заставалася без буйных інвестыцый, трэба наводзіць усюды парадак, займацца добраўпарадкаваннем. Але самае галоўнае, што яно атрымала новае жыццё. Для гарадскога пасёлка Івянец і яго жыхароў гэта мае вялікае значэнне, — падкрэсліў ён. — Акрамя таго, у «Слодычы» ёсць намер правесці аналагічную работу з маладзечанскім кандытарскім прадпрыемствам. Мы яшчэ абмяркуем, як выкарыстоўваць гэты вопыт для іншых прадпрыемстваў краіны, якія з-за розных прычын аказаліся не ў лепшым стане. Трэба імі заняцца і ўдыхнуць новае жыццё».

Таксама Раман Галоўчанка правёў рабочую нараду з кіраўніцтвам Мінскага аблвыканкама і Валожынскага райвыканкама. 

Паводле БелТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.