Вы тут

Кіраўнік СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэісус заявіў пра пачатак трэцяй хвалі каранавіруса ў свеце


— Чацвёрты тыдзень колькасць хворых павышаецца на глабальным узроўні — за выключэннем аднаго ў пяці рэгіёнах. Мы адзначаем гэты рост пасля 10 тыдняў зніжэння захваральнасці. З усіх рэгіёнаў мы атрымліваем звесткі аб росце колькасці захварэлых і тым, што бальніцы перапоўнены. Варыянт «дэльта» паражае з імклівай хуткасцю, — падкрэсліў доктар Тэдрас.


Ён канстатаваў, што ў краінах з невысокім ахопам вакцынацыяй «дэльта» распаўсюджваецца хутка. Там адзначаецца высокі ўзровень шпіталізацый і памерлых. «Дэльта» выяўлены ўжо ў 104 краінах свету.

— Вірус становіцца больш трансмісіўным і кантагіёзным, — адзначыў кіраўнік СААЗ.

Ён заклікаў нарошчваць магутнасці вытворчасці вакцын. І адзначыў, што пакуль назіраецца шакіруючая дыспрапорцыя ў глабальным размеркаванні вакцын, з-за чаго большая частка насельніцтва застаецца ўспрымальнай да інфекцыі.

СААЗ заклікае да масавай вакцынацыі. Як мінімум 10 % насельніцтва кожнай краіны павінна прышчапіцца сёлета да верасня, як мінімум 40 % — да канца года, і 70 % — да сярэдзіны 2022-га.

Учора Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра 991 новага пацыента з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, 1142 чалавекі за гэтыя суткі паправіліся і выпісаны, не ўдалося ўратаваць дзесяцярых. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне захварэла 431 тысяча 112 чалавек, паправіліся 424 тысячы 546 пацыентаў, 3 тысячы 297 чалавек памерлі.

Больш чым 1,2 мільёна беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVІD-19, з іх больш за 747,5 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?