Вы тут

У выхадныя — дажджы і навальніцы і да 34 цяпла


Гарачае надвор'е захаваецца ў нашай краіне да канца гэтага тыдня, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Яны адзначаюць, што ў першай палове ліпеня на тэрыторыі Беларусі тэмпература паветра была на 3—6 градусаў вышэй за кліматычную норму. Разам з тым паветраная маса, якая паступае ў нашу краіну, няўстойлівая і насычана вільгаццю, а гэта значыць, што не выключаныя лакальныя навальнічныя дажджы.

У суботу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 17 да 22 цяпла. Удзень — 27—34 градусы.

У нядзелю з Балтыйскага мора перамесціцца атмасферны фронт, і кароткачасовыя дажджы распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі краіны. Месцамі ў гэты дзень яны будуць суправаджацца навальніцамі, чакаюцца моцныя дажджы (шквалістыя ліўні) і ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, магчымы град. Уначы ад 17 да 22 цяпла. У дзённыя гадзіны — 26—32 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 34 цяпла.

Пачынаючы з першых дзён наступнага тыдня, чакаецца паступовае аслабленне гарачыні да камфортных тэмпературных значэнняў.

У панядзелак уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 15—22 градусы, а ўдзень — 23—30 цяпла. У аўторак і сераду яшчэ на некалькі градусаў пасвяжэе.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.