Вы тут

Амаль удвая павысіліся стаўкі па банкаўскіх укладах


У канцы чэрвеня Нацыянальны банк зняў абмежаванні па даходнасці ўкладаў у замежнай валюце, якія дзейнічалі з 2019 года. У сувязі з гэтым прынята рашэнне павысіць прывабнасць сваіх дэпазітаў, зрабіць іх больш выгаднымі.


Практычна ўсе камерцыйныя банкі павысілі стаўкі па ўкладах для фізічных асоб у беларускіх рублях, доларах і еўра. У некаторых выпадках працэнты выраслі больш чым у два разы.

Напрыклад, у банку «Дабрабыт» больш выгадныя сталі ўмовы тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў). Стаўкі выраслі па ўсіх тэрмінах размяшчэння. Найбольшы рост склаў 8,55 % для дэпазітаў у беларускіх рублях, 2,25 % — для дэпазітаў у доларах і 1,8 % — у еўра. Так, ва ўкладзе «Шчодры» стаўка ў беларускіх рублях пры размяшчэнні на тры месяцы павялічылася з 17 % да 18,55 %, на 13 месяцаў — з 16,5 % да 18,6 %, на 24 месяцы — з 12,25 % да 18,3 %, а найбольш высокая стаўка цяпер у дэпазітаў з тэрмінам размяшчэння на сем месяцаў — 19,5 % гадавых.

У замежнай валюце працэнтныя стаўкі не настолькі ўражальныя, але яны маюць тэндэнцыю да росту. У «Беларусбанку» такія доларавыя дэпазіты, як «Класік безадзыўны On-lіne з фіксаванай працэнтнай стаўкай», «Бонусны безадзыўны Анл@йн», тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Беларусбанк — анл@йн» і «Дзіцячы Безадзыўны» маюць максімальную стаўку да 3,5 % гадавых.

На невялікі час банкі прапануюць меншую прыбытковасць, але менавіта гэтыя стаўкі найбольш папулярныя цяпер у насельніцтва. Раней «кароткія долары» аўтаматычна траплялі ў разрад укладаў другога сорту з мінімальнымі працэнтамі. Цяпер нават «кароткія грошы» сталі даражэйшыя. У доларах на тры месяцы стаўка павялічана з 1,25 % да 2,4 %. Больш выгаднымі ўмовамі можна скарыстацца, калі выбраць размяшчэнне ад 7 да 61 месяца — тут стаўка цяпер складае фіксаваныя 3,5 % гадавых.

У еўра на тры месяцы стаўка вырасла з 1 % да 1,8 %, на сем месяцаў — з 1 % да 2,8 %. Максімальная стаўка 3 % гадавых дзейнічае пры заключэнні дагавора ад 13 да 60 месяцаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.