Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Адпачніце ж нарэшце ад працы: яна нікуды ад вас не дзенецца. Лета — час загараднага жыцця, рыбалкі і прагулак па лесе. Лепш накіруйце свае сілы на тое, каб было што ўспомніць халоднай зімой. Дастаўце радасць сабе, родным і блізкім. Прыгоды, пікнікі і шумныя кампаніі вітаюцца.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Калі хочаце абзавесціся парай-тройкай новых станоўчых якасцяў, скажам, павысіць працаздольнасць і стаць больш пунктуальным, у вас будзе шанц гэта зрабіць. Чакайце прасоўвання па кар'ернай лесвіцы. Абстаноўка спрыяльная для пачатку зусім новай для вас, але абавязкова цікавай працы. У чацвер магчыма паступленне скажонай інфармацыі, спрэчкі і канфлікты з калегамі і сябрамі. Паспрабуйце не абвастраць адносіны.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні не варта баяцца новых пачынанняў, яны прынясуць упэўненасць у сваіх сілах і фінансавую стабільнасць. Але не трэба і надта рэзка стартаваць, добра б некалькі знізіць тэмп працы, тым самым вы пазбавіцеся напружання і дасягняце бліскучых вынікаў. Магчыма ажыццяўленне даўніх жаданняў. Чакайце прыемных перамен у асабістым жыцці і перамог на любоўным фронце.


РАК. Тыдзень будзе ўдалы для завяршэння назапашаных спраў і вырашэння праблем. Калі нешта не будзе атрымлівацца, паспрабуйце не ісці напралом, адкладзіце на некалькі дзён, многае само вырашыцца. Чым менш вы будзеце расказваць пра свае намеры і планы, тым хутчэй яны ажыццявяцца. У аўторак многае можаце паспець, на гэты дзень зоркі прызначылі для вас энергетычны і эмацыянальны ўздым. У выхадныя паспрабуйце не ствараць канфліктных сітуацый з-за дробязяў, лепш адпачніце душой у коле сяброў.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні пад уплывам навакольных вы здольныя разгарнуць бурную дзейнасць, аднак памятайце, што занадта ўпартая праца пагражае падарваць здароўе. Так што рабіце толькі тое, што сапраўды трэба асабіста вам. У сераду магчыма нечаканае рашэнне псіхалагічных і фінансавых праблем. У пятніцу ганіце прэч усе свае сумневы, і вы з лёгкасцю пераадолееце шматлікія цяжкасці ў асабістым жыцці. У суботу можаце трапіць на сустрэчу, якая дапаможа змяніць погляд на сённяшнюю сітуацыю.


ДЗЕВА. Найбліжэйшыя дні варта прысвяціць інтэнсіўнай працы. Вас чакае ўвесь спектр службовага ўзаемадзеяння, як з падначаленымі, так і з кіраўніцтвам. Тыдзень будзе поўны значных падзей як на працы, так і ва ўласным доме. У чацвер будзьце асцярожныя з дакументамі і з крэдытнымі картамі. У канцы тыдня ваша праца можа быць звязаная з камандзіроўкамі — гэта выдатны перыяд, каб атрымаць новыя ўражанні.


ШАЛІ. У аўторак падзеі будуць развівацца ў спрыяльны для вас бок, нечакана могуць з'явіцца новыя перспектывы ў асабістым жыцці. У сераду пастарайцеся не адмаўляць сябрам, калі, вядома, вы ў сілах дапамагчы. А вось дрэнны настрой і сумневы лепш кантраляваць, каб пазбегнуць непатрэбных праблем. У выхадныя верагодны прыемны адпачынак з каханым.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні многае можаце павярнуць на сваю карысць. Усё зараз залежыць толькі ад вашых высілкаў. Поспех практычна гарантаваны — трэба толькі адкінуць усё неістотнае і засяродзіцца на сапраўды важных справах і любові. Варта больш давяраць каханаму і яго інтуіцыі, часцей гаварыць яму «так». Праводзьце больш часу разам.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні будзьце асабліва асцярожныя з інфармацыяй і ўстрымайцеся ад лішніх слоў, бо любыя вашы выказванні могуць быць няслушна вытлумачаны. Беручыся за новую справу, выбірайце абсалютна надзейных партнёраў. На лаяльнасць людзей, якіх не вельмі добра ведаеце, разлічваць не варта. Затое вам будзе лёгка падтрымліваць гарманічную атмасферу ў сям'і. Хоць у выхадныя верагодныя нязначныя збоі ў планах.


КАЗЯРОГ. Хаджэнне па крузе завяршылася, вы сышлі, нарэшце, з мёртвай кропкі. І калі з'явіліся новыя цікавыя, арыгінальныя ідэі, увасабляйце іх у жыццё. Добры час для дзелавых паездак, настройцеся на падпісанне дагавораў і заключэнне здзелак. Магчымыя нечаканыя сустрэчы з людзьмі з вашага мінулага. Паспрабуйце больш часу праводзіць дома з сям'ёй, пажадана за горадам.


ВАДАЛІЎ. Паспрабуйце не быць залішне эгацэнтрычнымі, азірніцеся: вакол вас таксама шмат тонкіх, чулых і ранімых людзей. Будзьце карэктным у зносінах з імі. Рабіце іншым толькі тое, што хацелі б зрабіць сабе. У асабістым жыцці ёсць небяспека наступіць на тыя ж граблі. Лепш адразу сказаць, што вас не задавальняе ў партнёры.


РЫБЫ. На гэтым тыдні пажадана не спяшацца, прытрымлівацца пэўных правілаў і імкнуцца ўціхамірваць унутраныя супярэчлівыя парывы. Вам, відавочна, трэба разабрацца ў сабе і паставіць дасягальныя мэты. На рабоце ці ў асабістым жыцці можа паявіцца сур'ёзны канкурэнт. Будзьце вельмі акуратныя і прадбачлівыя, інакш вашы пазіцыі могуць пахіснуцца. Паспрабуйце не ўпірацца і перагледзьце свае некаторыя прынцыпы. Выхадныя дні могуць прымусіць пахвалявацца, але хваляванні гэтыя будуць, хутчэй за ўсё, прыемнымі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.