Вы тут

Ван І: Кітай і Беларусь — надзейныя сябры


Беларусь імкнецца паглыбіць шматвектарнае супрацоўніцтва з Кітаем і вывесці на новую прыступку міждзяржаўныя адносіны. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў падчас сустрэчы ў Ташкенце з членам Дзяржсавета, міністрам замежных спраў КНР Ван І, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.


 БелТА

Мінск цвёрда падтрымлівае Пекін па пытаннях, што датычацца яго асноўных інтарэсаў, і заўсёды стаіць на ягоным баку, а таксама гатовы сумесна супрацьстаяць дзеянням у духу «псеўдамультылатэралізму», накіраваным на раскол свету, і актыўна прасоўваць фарміраванне супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва, падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

Ван І, у сваю чаргу, заявіў, што Кітай і Беларусь — надзейныя сябры. Ён падкрэсліў, што неабходна ўвасобіць у жыццё дамоўленасці кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, прытрымлівацца духу ўзаемадаверу, супрацоўніцтва і ўзаемнага выйгрышу, няўхільна паглыбляць традыцыйную дружбу і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, каб садзейнічаць далейшаму ўпэўненаму развіццю кітайска-беларускіх адносін.

Ван І таксама адзначыў, што Пекін і Мінск маюць добрыя традыцыі ўзаемнай падтрымкі і ўзаемадапамогі. Дыпламат выказаў падзяку Беларусі за тое, што яна заўсёды цвёрда стаіць на баку Кітая па пытаннях, што датычацца яго асноўных інтарэсаў, і падтрымлівае яго пазіцыі. Калі Беларусь сутыкнецца з цяжкасцямі, КНР як усёабдымны стратэгічны партнёр таксама будзе з усіх сіл аказваць ёй падтрымку і дапамогу, як і належыць паступаць сябрам, заявіў Ван І.

Па словах міністра, Кітай цвёрда падтрымлівае Беларусь у абароне нацыянальнага суверэнітэту і годнасці, выступае супраць неапраўданых аднабаковых санкцый і ўмяшання ў яе ўнутраныя справы, а таксама гатовы абараняць законныя правы і інтарэсы Беларусі ў шматбаковых рамках. Пекін гатовы сумесна з Мінскам працаваць над далейшым развіццём міждзяржаўных сувязяў і паглыбленнем двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Кітай працягне пастаўляць Беларусі вакцыны, каб дапамагчы ёй як мага хутчэй поўнасцю пераадолець пандэмію, адзначыў Ван І.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».