Вы тут

Макей: нягледзячы на негатыўныя знешнія фактары, Беларусь дабілася пазітыўных вынікаў у экспарце


Нягледзячы на негатыўныя знешнія фактары, Беларусь дабілася пазітыўных вынікаў на экспартным напрамку за мінулы перыяд 2021 года. На гэта звярнуў сёння ўвагу міністр замежных спраў Уладзімір Макей на семінары для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, паведамляе БелТА.


«Так, можна гаварыць аб тым, што базавыя ўмовы мінулага года з’яўляюцца нізкімі, і прыводзіць нейкія іншыя прычыны і фактары, але тым не менш нам удалося ў бягучым годзе забяспечыць істотны рост экспарту», — сказаў Уладзімір Макей.

Паводле слоў міністра, за пяць месяцаў бягучага года беларускі экспарт тавараў і паслуг склаў больш за $18 млрд і павялічыўся амаль на 33 працэнты да аналагічнага перыяду мінулага года. У выніку перавышэння экспарту (тэмп росту — 132,7 працэнта) над імпартам (128,7 працэнта) сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася дадатным у памеры $1,25 млрд і палепшылася практычна на $700 млн.

«Гэта нядрэнны вынік, і нам неабходна забяспечыць захаванне гэтай тэндэнцыі, нягледзячы на ўсе складанасці, з якімі мы сутыкаемся, і санкцыйнымі, і іншымі», — адзначыў Уладзімір Макей.

Разам з тым ён падкрэсліў, што самазаспакойвацца, глядзечы на гэтыя лічбы, нельга. «Папрасіў бы прыкласці максімум намаганняў для таго, каб забяспечыць устойлівае і спакойнае развіццё нашай дзяржавы па ўсіх напрамках», — дадаў кіраўнік МЗС.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.

Грамадства

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Наша краіна валодае надзвычай багатым прыродным патэнцыялам для развіцця экатурызму.