Вы тут

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадоўжыў выданне альманаха «Аўтограф»


Справакавалі нараджэнне гэтага выдання «Узвышаўскія чытанні», якія праводзяцца БДАМЛІМам ужо не першае дзесяцігоддзе. І тое, што ў апошнія гады матэрыялы чытанняў не выдаваліся зборнікам. Так склаўся — з разлікам на выпраўленне сітуацыі — першы выпуск «Аўтографа». Так і другі выпуск «... за некаторым включэннем, змяшчае дасланыя ў рабочую групу канферэнцый даклады ўдзельнікаў XI — XX „Узвышаўскіх чытанняў“ і IX — XVIII „Архіўных чытанняў“. Зборнік мае два раздзелы, кожны з якіх пабудаваны па храналогіі правядзення канферэнцый. На вялікі жаль, дадзены выпуск не змог увабраць усе тэксты. Пры адборы матэрыялаў рэдакцыйная калегія кіравалася некалькімі крытэрыямі: ступенню адпаведнасці тэмы задачам канферэнцыі, фактамі апублікаванасці тэкстаў у іншых зборніках і перыядычных выданнях і інш.» (З прадмовы аўтара праекта і ўкладальніка Ганны Запартыкі).


Ужо на самым пачатку другога выпуска «Аўтографа» чытача чакае сустрэча з надзвычай важным артыкулам кандыдата філалагічных навук Віктара Жыбуля — «Узвышша» — «Уздальле» — «Узьніжжа»: вобразная сімволіка ўзвышэнскай філасофска-эстэтычнай канцэпцыі«, у якім даследчык патлумачвае месца і ролю самога «узвышэнскага» руху ў беларускай літаратуры (у беларускай літаратуры на ўсе часіны!). «Створаная групай беларускіх пісьменнікаў у сярэдзіне 1920-х гг. філасофска-эстэтычная канцэпцыя ўзвышэнства/ аквітызму стала неад’емнай частка іх жыццёвага і творчага светапогляду і мела свой працяг у пазнейшы час, калі пісьменнікі-узвышэнцы былі рэпрэсаваныя і апынуліся ў высылцы. Імкненне працаваць і там на карысць роднай культуры падштурхнула іх пераасэнсаваць узвышэнскую тэорыю, адаптаваўшы яе да неспрыяльных для паўнавартаснай літаратурнай дзейнасці ўмоваў выгнання». (Віктар Жыбуль).

На старонках другога выпуска «Аўтографа» — сустрэчы з грунтоўнымі даследваннямі, адкрыцці новага і раней невядомага ў працах Валерыя Назарава («Тлумачэнне рэалій у аўтарскім тэксце (на прыкладзе твораў А. Мрыя)» ), Наталлі Сяргеенка, Віктара Жыбуля («Паэт Аляксандр Сімакоў: полацкі перыяд жыцця і творчасці (1925 — 1928)»), Вольгі Шаталавай («Жыццё ў перыяд „Вялікай Паўзы“: Уладзімір Дубоўка ў 1930 — 1957 гг.»), Жанны Капуста («Запаветы Міхася Мялешкі»), Ігара Шаладонава («Сімволіка вобразнай сістэмы рамана „Пустадомкі“ Лукаша Калюгі»), Вячаслава Рагойшы («Пабрацімства двух Уладзіміраў: Уладзімір Караткевіч і Уладзімір Лучук (з дадаткам невядомых лістоў У. Караткевіча)»), Юрася Бачышчы («Творчыя і сваяцкія повязі Уладзіміра Караткевіча і Геральда Асвяцінскага»), Васіліны Міцкевіч, Алеся Петухова («Іван Кліндухоў — „кліент“ Якуба Коласа») і інш.

Выдадзены накладам 60 экзэмпляраў, другі выпуск «Аўтографа», несумненна, патрабуе шырокага рэцэнзавання ў беларускім друку, у сацыяльных мас-медыя, а таксама прэзентацый у аўдыторых, дзе яго з’яўляенне на свет павінны ведаць — на філалагічных факультэтах, у бібліятэчных асяродках, акадэмічных цэнтрах. Уведзеныя ва ўжытак гісторыка-літаратурныя, гісторыка-культурныя здабыткі, канешне ж, не павінны згубіцца.

Мікола МІРШЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.