Вы тут

Аўстрыйскі эсперт назваў Лукашэнку апошнім моцным дзяржаўным дзеячам Еўропы


Здараюцца і сярод заходніх аналітыкаў спецыялісты з аб’ектыўнымі крытэрыямі ацэнкі. І тады іх заява гучыць досыць нечакана для многіх калег, якія практыкуюць адпрацоўваць палітычны заказ наконт падзей, звязаных з нашай краінай.


Фота: news-front.info

Адзін з прыкладаў — погляд на дзяржаўную палітыку Беларусі і палітычны феномен Аляксандра Лукашэнкі, які выказаў інфармацыйнаму агенцтву news-front.info аўстрыйскі палітычны аналітык Патрык Попель.

«Заходнія СМІ называюць яго „апошнім дыктатарам Еўропы“, але, магчыма, варта аб’ектыўна зірнуць на цяперашнюю сітуацыю ў краіне і дзеянні Прэзідэнта. Заходнія дзяржавы спрабуюць аказаць уплыў, каб перацягнуць Рэспубліку (Беларусь) на свой бок. Для гэтага выкарыстоўваюцца брудныя стратэгіі. Як дзяржаўны дзеяч Аляксандр Лукашэнка павінен абараняць свой народ і інтарэсы дзяржавы ад гэтых уплываў. Нават у дэбатах аб перадачы бежанцаў ён дзейнічае ў інтарэсах народа. Чаму ён павінен трымаць у Беларусі бежанцаў, якія страцілі свае дамы ў Афганістане, Паўночнай Афрыцы або на Блізкім Усходзе з-за ўмяшання Захаду? Аляксандр Лукашэнка ведае, што масавая міграцыя прыносіць толькі сацыяльныя праблемы і злачыннасць, таму тут ён, відавочна, дзейнічае ў інтарэсах свайго народа. І гэтыя паводзіны не знаходзяць разумення на Захадзе, паколькі ў Еўропе ўжо шмат гадоў не хапае такіх палітыкаў. Для мяне Аляксандр Лукашэнка — апошні моцны дзяржаўны дзеяч Еўропы», — заўважыў Патрык Попель.

Падобнае меркаванне агучыў у эфіры радыёстанцыі “Вести FM. Москва” расійскі палітолаг Сяргей Міхееў: «З Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі можна браць прыклад іншым лідарам краін, паколькі ён вельмі хутка адказвае ўдарам на ўдар».

Пагадзіцеся, аб’ектыўныя ацэнкі заўважна адрозніваюцца ад тонаў інфармацыйнай лухты. Таму што праўда — самы надзейны крытэрый.

Пётр ДУНЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем'і і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.