Вы тут

Чакаецца тыдзень кантрасных тэмператур, калі ўначы будзе холадна (да 8 цяпла)


Атмасферны фронт, які прынёс у ноч на панядзелак моцныя дажджы ў паўднёва-ўсходнюю частку нашай краіны, адсунуў гарачае надвор'е ў бок еўрапейскай тэрыторыі Расіі. Як той казаў, не было б тое, было б што другое, — і ў нашу краіну пачала паступаць паветраная маса з Балтыйскага мора. Пахаладае? Не зусім. На працягу гэтага тыдня захаваецца ўмерана цёплае надвор'е з тэмпературным фонам у асноўным у межах кліматычнай нормы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

А вось заўтра, у пачатку трэцяй дэкады, месцамі па краіне, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай і Віцебскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 градусаў да 18 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе дастаткова камфортна — ад плюс 20 да 27 градусаў цяпла.

Далей, у чацвер і пятніцу, нас чакаюць свежыя ночы. Неба будзе чыстае, і паветра стане хутка астываць. У чацвер чакаецца пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 па поўначы да 16 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым усходзе краіны. Удзень паветра будзе дастаткова хутка награвацца і стане ад 20 плюс да 26 градусаў.

Абсалютна свежае надвор'е чакаецца ў нас і ў пятніцу. Уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 8—15 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад плюс 21 градуса да 28 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у выхадныя, пачынаючы з паўднёва-заходніх раёнаў краіны, вецер зноў памяняе напрамак з паўночна-заходняга, паўночнага на паўднёва-заходні і паўднёвы. А гэта значыць, што тэмпературны фон пачне павышацца і ў дзённыя гадзіны, па паўднёвым захадзе, паветра прагрэецца да плюс 30 градусаў і нават больш.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».