Вы тут

Галоўчанка: знешні гандаль сёння не проста экспарт, а барацьба за інтарэсы сваёй краіны


Знешнеэканамічная дзейнасць сёння не проста экспарт, а барацьба за інтарэсы сваёй краіны. Аб гэтым заявіў сёння прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе, перадае БелТА.


«Сёння знешнеэканамічная, знешнегандлёвая дзейнасць — гэта не проста экспарт, гэта пастаянная барацьба за інтарэсы сваёй краіны, адваёўванне і ўтрыманне рынкаў, процідзеянне мерам эканамічнага націску», — сказаў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік урада адзначыў, што, як паказвае практыка, любы крызіс нясе ў сабе пазітыўны патэнцыял: ён выяўляе праблемы, дае магчымасць за кошт высокай дынамікі працэсаў хутка вызначаць найбольш вузкія месцы, якія патрабуюць канцэнтрацыі намаганняў, выступае каталізатарам пошуку жыццяздольных і нестандартных рашэнняў.

«Менавіта так трэба ставіцца і да цяперашняй сітуацыі, што агрэсіўна фарміруецца вакол нашай краіны калектыўным Захадам», — перакананы ён.

Прэм’ер-міністр звярнуў увагу, што ў складаных умовах пандэміі, спроб дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне і развязанай эканамічнай вайны супраць Беларусі краіне ўдалося дабіцца пазітыўных вынікаў. Так, забяспечана збалансаванасць знешняга гандлю, дадатнае сальда па выніках 2020 года склала $1,9 млрд. Гэта рэкордны паказчык для Беларусі за ўсе гады незалежнасці.

Разам з тым Раман Галоўчанка заўважыў, што ў папярэдняй пяцігодцы не былі выкананы найважнейшыя прагнозныя заданні: па росце экспарту тавараў і паслуг, па долі паслуг у агульным аб’ёме экспарту і па суадносінах экспарту і аб’ёмаў прамысловай вытворчасці. На яго думку, не да канца выкарыстоўваецца патэнцыял рынкаў краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

За першыя пяць месяцаў 2021 года беларускі экспарт вырас больш як на трэць. Дадатнае сальда знешняга гандлю склала $1,25 млрд — гэта яшчэ адзін рэкорд. «Тут адыграў сваю ролю як шэраг прынятых урадам мер, так і праяўлены адкладзены попыт на тавары і паслугі пасля кавіднага года. І калі не прыкладаць максімум намаганняў, то хутка вернемся да карціны вялага росту, а ва ўмовах санкцый — магчыма, і адмоўнага», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».