Вы тут

Ці будзе Беларусь зачыняць свае пасольствы ў ЕС — Галоўчанка і Макей расказалі пра дэталі даручэнняў Прэзідэнта


Беларусь не плануе ў бліжэйшы час зачыняць якія-небудзь свае замежныя ўстановы ў той ці най краіне ЕС. Пра гэта заявіў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА, міністр замежных спраў Уладзімір Макей.


Каментуючы вынікі нарады ў кіраўніка дзяржавы па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе, на якую былі запрошаныя кіраўнікі беларускіх замежных устаноў, міністр адзначыў, што размова не ішла аб неабходнасці зараз зачыніць пасольствы ў той ці іншай краіне або скараціць іх колькасны склад. Уладзімір Макей нагадаў, што ў пачатку года на ўзроўні Прэзідэнта ўжо абмяркоўваліся пытанні аптымізацыі замежных устаноў, былі прыняты рашэнні, якія цяпер знаходзяцца ў стадыі выканання.

«Гаворка (на праведзенай сёння нарадзе) ішла пра тое, каб паглядзець, як будзе развівацца сітуацыя ў плане далейшага санкцыйнага супрацьстаяння паміж Беларуссю і так званым калектыўным Захадам. Мы трымаем руку на пульсе і, вядома ж, будзем глядзець. Калі мы будзем бачыць, што ў нас няма выразнай канкрэтнай перспектывы ў плане гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з той ці іншай краінай, то мы будзем уносіць адпаведныя прапановы ва ўрад і Прэзідэнту», — заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

«На дадзеным этапе мы не плануем проста заўтра зачыняць нашы замежныя ўстановы ў той ці іншай краіне ЕС. Але, вядома ж, мы будзем назіраць за сітуацыяй. Мы лічым, што ЕС можа быць для Беларусі нармальным партнёрам, але для гэтага трэба вярнуцца на тыя разумныя асновы суіснавання, якія былі ў нашых кантактах некаторы час таму», — дадаў міністр.

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка у гутарцы з журналістамі выказаў меркаванне, што нельга дапусціць нейкіх рэзкіх кан’юнктурных шараханняў. «Вось сёння, дапусцім, у нас сталі больш халоднымі адносіны з той ці іншай дзяржавай, значыць, нам трэба пасольства да мінімуму скараціць. Калі гэта не звязана, як выпадак, скажам, з Літвой, з агрэсіўнымі цынічнымі дзеяннямі, якія ў прынцыпе цягнуць нават на разрыў дыпадносін. Але мы не прыхільнікі такіх жорсткіх мер. Таму калі гэта не датычыцца такога роду мэтанакіраваных дзеянняў, то я не прыхільнік шараханняў», — сказаў ён.

Паводле слоў прэм’ер-міністра, ёсць вывераны падыход да гэтага пытання: «З улікам таго, што Прэзідэнт яшчэ раз гэтую задачу паставіў і мы цяпер пакуль бачым, што выбудоўваецца нейкі новы фармат адносін па лініі ЕС — Беларусь, да канца года мы павінны прыняць выверанае рашэнне па аптымізацыі як сеткі беларускіх замежных устаноў, зыходзячы з нашых інтарэсаў у новай рэальнасці, так і цэнтральнага апарату МЗС, яго ўнутранай структуры».

«Палітыка той ці іншай краіны змяняецца таксама досыць рэзка. Таму мы не будзем ісці на повадзе ў імгненнай кан’юнктуры. Рашэнні будуць вывераны», — акцэнтаваў увагу Раман Галоўчанка.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».