Вы тут

Брэсцкія памежнікі перахапілі беспілотнік з цыгарэтамі


У Брэсцкім раёне пагранічнікі перахапілі беспілотнік з цыгарэтамі, паведамляе БелТА з спасылкай на Брэсцкую Чырванасцяжную памежную групу ім. Ф.Э.Дзяржынскага.


Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай непадалёк ад вёскі Чыжэвічы за кіламетр ад беларуска-польскай мяжы. Правапарушальнікі спрабавалі незаконна перамясціць у Польшчу тытунёвыя вырабы з дапамогай самаробнага вінтакрылага апарата. Пагранічны нарад ужыў радыёэлектроннае ружжо «Навальніца-Р2» і збіў кантрабандны груз.

«З пачатку года гэта ўжо чацвёрты такі выпадак на ўчастку Брэсцкай памежнай групы. У цяперашні час праводзяцца праверачныя мерапрыемствы. Асобы правапарушальнікаў усталёўваюцца, ім пагражае штраф да 20 базавых велічынь», — дапоўнілі ў пагрангрупе.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?