Вы тут

Фестываль прафесій для дзяцей і школьнікаў «Букідс» зноў пройдзе ў Батанічным садзе


Фестываль прафесій «Букідс 2.0» для дзяцей і школьнікаў пройдзе 14 і 15 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на арганізатараў мерапрыемства.


На фестывалі маленькія госці традыцыйна змогуць паспрабаваць сябе ў розных прафесіях, паглядзець дзіцячыя спектаклі, падсілкавацца фермернскай ежай і паўдзельнічаць у дзіцячым маркеце. Больш актыўным дзецям будуць раздаваць працоўныя кніжкі, а за выкананне працы яны змогуць атрымаць фестывальныя грошы. Зберажэнні можна будзе абмяняць на падарункі.

На мерапрыемстве будзе прадстаўлена больш за 50 тэматычных зон, дзе маленькія госці змогуць прымерыць на сябе ролю самых розных супрацоўнікаў. Дзеці змогуць папрацаваць стрымерам, нафтавіком або супрацоўнікам станцыі АЗС, пазаймацца водным скімбордынгам. Іх навучаць пілаваць, шліфаваць і падраўноўваць газоны, ствараць крылы і чароўныя палачкі, рабіць прычоскі і кветкавыя вянкі. «Падчас першага фестывалю „Букідс“ асаблівай папулярнасцю ў гасцей карысталася тэхніка, таму на гэты раз спектр прафесій, звязаных з аўтамабілямі, будзе шырэй. Дзеці змогуць вывучыць экскаватары, пажарныя і клінінгавые машыны, смеццявозы», — адзначылі арганізатары.

На фестывалі пабудуюць навуковы горад і арганізуюць работу IT-пляцовак, абсталююць спартыўную тэрыторыю з разнастайнымі актыўнасцямі, дзіцячы сад для самых маленькіх і зону з настольнымі гульнямі.

На працягу двух фестывальных дзён для дзяцей таксама арганізуюць тэатральныя выступленні і музычную дыскатэку. Зачыніцца мерапрыемства святочным салютам.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?