Вы тут

Sex-балясы. Рэцэпты кахання


Чулі адну цікавую навіну? Спецыялісты з навукова-даследчага цэнтра здароўя пры Універсітэце штата Тэхас (ЗША) высветлілі, што тыя мужчыны, якія ўжываюць у дзень два-тры кубкі кавы, куды радзей за сваіх сучаснікаў сутыкаюцца з эрэктыльнай дысфункцыяй. А яшчэ ж зусім нядаўна казалі пра шкоду кафеіну! Ды хто ведаў, той ведаў і раней, што да чаго... («Кава — чароўны напой. Колькі людзей нарадзілася дзякуючы запрашэнню «на кубачак кавы».) Больш за тое, як піша Maxіm, навукоўцы таксама параўналі ўздзеянне кафеіну з эфектам ад «віягры». абодва рэчывы ўзмацняюць прыток крыві да самі ведаеце чаго. («— Дзяўчына, а можна вам каву заказаць... ці гарбату... ці кактэйль? — Мы яшчэ не знаёмыя, а ты мяне ўжо сваёй нерашучасцю прыводзіш у шаленства!»)


Фота: pixabay.com

Іншы цікавы момант: адзін з даследчыкаў заявіў, што падобны станоўчы ўплыў кафеіну на патэнцыю асабліва прыкметны ў мужчын з лішняй вагой. («— У мяне малады растучы арганізм! — Толя, таўсцець у 40 гадоў не так называецца».) Чаму пашанцавала менавіта ім, навукоўцы пакуль не высветлілі. («Прыходзіш дадому, варыш каву, сядаеш у крэсла, вакол цішыня... І кожны з нас сам выбірае, што гэта — адзінота ці свабода».) Так што навукоўцы раяць раз-пораз падліваць сабе кавы. Але лепш не захапляцца: злоўжыванне напоем вядзе да сардэчнай недастатковасці. Гэта значыць, што праблем з патэнцыяй, можа, і не будзе, але скарыстацца ёю ўсё роўна будзе немагчыма. («— Часам мне падаецца, што я магу ўсё. А потым кава перастае дзейнічаць».)

Зрэшты, эксперты ўжо называлі топ-10 прадуктаў, якія паляпшаюць сексуальнае здароўе, паколькі рацыён непасрэдна ўплывае на інтымнае жыццё і жанчын, і мужчын. («—Пайшлі пажаром? — Зараз дзве гадзіны ночы! — Я ў цябе не час спытала!») Спецыялісты кажуць, што ў яго варта дадаць прадукты, якія збалансуюць узровень гармонаў і ўзмоцняць прыток крыві да органаў малога таза, тым самым стымулюючы палавую цягу. («Жывеш без бабы: на вячэру жарэш макароны. Жывеш з бабай: на вячэру ясі з любоўю прыгатаваныя спагеці».) Гэта вустрыцы, ласось, стэйк, спаржа, перац чылі, авакада, вада (так, аказваецца, і яна працуе ў вышэйназваным кірунку!), грэцкія арэхі, ківі, карыца. («— Я па натуры філосаф. Для мяне няма розніцы, што есці: чорную ікру ці чорны хлеб. — Але, я гляджу, ты ўсё ж ясі ікру, а не хлеб. — Дык няма ж розніцы!») Але калі піць ваду і есці грэцкія арэхі з булачкай з карыцай можна хоць кожны дзень, дык вось на стэйкі і вустрыцы разлічваць даводзіцца не кожнаму... («Філе сібасіса на падушцы з цукіні...» Акуня на кабачок паклалі, а колькі пантоў!») Пішуць, праўда, што апошнія можна замяніць на нятлустае чырвонае мяса, але парада, пагадзіцеся, так сабе. («Як яны могуць называць свае ўстановы «Дамашняя кухня», калі ў меню няма ўчарашняй смажанай бульбачкі і салатнай жыжы з хлябком?!».) Ну ды і бог з імі, гэтымі афрадызіякамі. Рэцэпты — гэта ж не толькі самі стравы. («— Дарагая, што ў нас на вячэру? — Нічога! — Як і ўчора? — Так, адразу на два дні нагатавала!») Сямейная кулінарыя ў больш шырокім сэнсе — гэта яшчэ і клопат, увага адно да аднаго. («— Мілы, скажы мне на ноч тое, што я хачу пачуць. — Смачна есці».) Можна ж яшчэ здзівіць сваю другую палавінку, зрабіць ёй нейкі сюрпрыз. («Жанчыне на заметку: калі муж з апетытам есць прыгатаваную вамі кашу і нахвальвае яе, не варта прызнавацца, што гэта суп».) А сумеснае баўленне часу на кухні, дапамога яшчэ ўмацоўваюць стасункі. («Навукова даказаны факт: яшчэ ні адна жонка не забіла свайго мужа ў той момант, калі ён мыў посуд».) Зноў жа — нешта разам можна прыгатаваць, не ўсё ж адной жонцы гэтым займацца. («Гэты няёмкі момант, калі ты ўвесь дзень ляпіла пельмені, а муж паеў і папрасіў больш такіх не купляць».)

Вось трапіў мне неяк на вочы адзін не вельмі складаны рэцэпт. («Салата «Металург»: тры сталовыя лыжкі, дзве чайныя».) Падавалася б, нармальны, а не з тых... («На мой погляд, некаторыя відэа з кулінарнымі рэцэптамі прыгатавання пэўных страў павінны пачынацца з фразы: («Вазьміце выхадны і палову зарплаты».) Адной сваёй назвай увагу прыцягнуў, што адразу слінкі пацяклі. Называўся ён «Бараніна з кацялка». О, думаю, прыгатаваць можна будзе разам з жонкай. («Кветкі — не самы практычны падарунак на 8 сакавіка. Пастаяць пару дзён, а далей на сметнік. Іншая справа — свіная галава. Гэта і суп, і халадзец, і проста прыгожа). Чытаю, што патрэбна для прыгатавання: тры цыбуліны, два буйныя салодкія перцы, два баклажаны, чатыры памідоры, два зубкі часнаку... І толькі потым — шэсць галёнак ці кіло шыі... З інгрэдыентаў там яшчэ толькі спецыі заставаліся... Дык што не так, спытаеце вы? Для мужчыны, калі ў рэцэпце напісана «Бараніна з кацялка», дык і пачынацца той павінен з яе. Ёсць яна — астатняе само дадасца. («Таблеткі ад голаду называюцца катлеткі».) І хто той рэцэпт пісаў? («Калі шлях жанчыны да сэрца мужчыны ляжыць праз яго страўнік, дык было б лагічна, калі б жанчыны вадзілі мужчын у кавярні і рэстараны, а не наадварот».) Таму што для большасці мужчын шмат мяса не бывае. (« — Я веган. — Ды ў цябе проста добрага шашлыку не было!») Рэцэпты ж кахання розныя бываюць...

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.