Вы тут

Жорсткае абыходжанне нашых суседзяў з іракскімі мігрантамі мала каго пакідае раўнадушным


Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі паведаміў, што Літва ніяк афіцыйна не адрэагавала на інцыдэнт з іракскімі бежанцамі... Нагадаем, раніцай 18 ліпеня вайскоўцы заставы «Геранёны» Лідскага пагранатрада выявілі 14 грамадзян Ірака. На наступны дзень на гэтым жа ўчастку выяўленыя яшчэ 7 змардаваных замежнікаў, якія прадставіліся грамадзянамі Іраку, а ў населеным пункце Клявіца яшчэ 5 чалавек — цяжарная жанчына, два дзіцяці і двое мужчын. Яны перайшлі дзяржаўную граніцу з боку Літвы. Не па сваёй волі.


Фота: obzor.lt

«Затрыманыя расказалі, што ў Літве знаходзіліся ў лагеры для бежанцаў. Па словах грамадзян Ірака, супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы выклікалі іх на допыт і прымушалі даваць паказанні аб подкупе беларускіх памежнікаў за дапамогу ў парушэнні мяжы. Пры гэтым затрыманых не кармілі, не давалі піць, а „гутарка“ суправаджалася ўдарамі тэлескапічнай дубінкай, пра што сведчаць раны і сінякі на розных частках цела замежнікаў. Адразу пасля допыту, як растлумачылі іракцы, праваахоўнікі прывезлі іх да дзяржаўнай мяжы і пад пагрозай прымянення зброі прымусілі сысці на тэрыторыю Беларусі» , - гэтыя цытаты з паведамлення Дзяржпагранкамітэта сталі галоўнай навіной і тэмай для абмеркавання ў многіх краінах. Прэзідэнт Беларусі прама назваў такія паводзіны літоўцаў у адносінах да мігрантаў сучаснымі праявамі фашызму і нацыззму. А афіцыйны Вільнюс маўчыць. «Афіцыйнай рэакцыі ад літоўскіх калег з нагоды інцыдэнту з пераходам беларускай мяжы іракскімі мігрантамі 18 ліпеня не паступала. У цэлым узаемадзеянне з Літвой па дадзеных пытаннях складана назваць канструктыўным», — адзначыў Антон Бычкоўскі ў каментарыі БелТА.

Гісторыя паўтараецца

Аб гэтым інцыдэнце, які ў нармальнага цывілізаванага жыхара Еўропы не павінен нават укладвацца ў галаве, выказаліся беларускія парламентарыі. «Падзеі, якія адбываюцца вакол нашай краіны, прычым закранаюць як знешнія, так і ўнутраныя аспекты, яшчэ раз прымушаюць задумацца аб тым, што гісторыя паўтараецца, — гаворыць член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірына ДАЎГАЛА. — Нам удалося перамагчы ў найцяжэйшай крывавай барацьбе падчас Вялікай Айчыннай вайны, цяпер ідзе гібрыдная вайна. І тыя, хто нам яе аб’явіў, не грэбуюць абсалютна ніякімі спосабамі і метадамі. Як кажуць, у ход ідзе любая зброя: не толькі слова, а ўжо і жанчыны, і дзеці. Але гэта ж ужо было восемдзесят гадоў назад. Ёзэф Гебельс, ідэолаг нацызму, казаў, што «мы дамагаемся не праўды, а эфекту». І сёння ўсё паўтараецца — дамагаюцца не праўды, а эфекту. Гэта ж эфектна — паказальна выштурхнуць за мяжу цяжарную жанчыну, дзяцей, каб застрашыць іншых, хто надумае прыйсці ў пошуках дапамогі і прытулку.... Калі раней доблесць азначала перамагчы ў вайне, то сёння варта згадаць словы Сенекі, які казаў, што найвышэйшая доблесць — не праліваць нічыёй крыві, забяспечыць спакой усяму свету і мір свайму стагоддзю... Менавіта гэтым павінны кіравацца мы, каб мець права лічыцца сапраўднымі людзьмі. «Па выніках інцыдэнту можна спрагназаваць шэраг наступстваў»

Фашысцкія метады ў адносінах да мігрантаў могуць пацягнуць рост актыўнасці радыкальных элементаў ужо ўнутры Еўрапейскага саюза. Пра гэта карэспандэнту БелТА заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей КЛІШЭВІЧ, каментуючы жорсткае абыходжанне пагранічнікаў Літвы з іракскімі мігрантамі.

«Па выніках інцыдэнту можна спрагназаваць шэраг наступстваў. Да прыкладу, падаўжэе маршрут і канчатковая кропка перакідання мігрантаў. Калі раней яны здаваліся літоўскім патрулям ў прыгранічных раёнах, не ставячы мэтай тайнае перамяшчэнне, то цяпер будуць старацца пранікнуць углыб тэрыторыі Літвы, каб іх не выправадзілі узброеныя фарміраванні, якія дзейнічаюць на мяжы. Адпаведна, калі да гэтага з мігрантамі сутыкаліся ў асноўным сельскія жыхары паўднёвых раёнаў Літвы, то зараз кола такіх кантактаў моцна пашырыцца Брусэль рызыкуе атрымаць афрыканскія і мусульманскія бунты не толькі на тэрыторыі Літвы, але і ў шэрагу еўрапейскіх сталіц, дзе пражываюць буйныя дыяспары», — сказаў парламентарый.

Сяргей Клішэвіч параіў літоўскаму боку звярнуць увагу не на ўяўныя дзеянні Мінска па «арганізацыі міграцыі», як гэта падаецца ў літоўскіх СМІ, а на карупцыйны складнік у органах дзяржаўнай пагранічнай службы Літвы. «Для краіны, якая знаходзіцца пад знешнім амерыканскім кіраваннем, характэрныя такога роду эксцэсы, калі ваенізаваныя структуры знаходзяцца у стане распаду і зарабляюць на дахаванні злачыннай дзейнасці. Гаворка не толькі аб нелегальнай міграцыі, але і кантрабандзе цыгарэт, паліва, наркатычных сродкаў, гандлю людзьмі», — сказаў ён. 

«Заходнім краінам прыйшоў час брацца за розум»

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй САВІНЫХ пракаментаваў «Звяздзе» папрокі ў садзейнічанні нелегальнай міграцыі, якія паступаюць у адрас Беларусі. 

«На працягу многіх гадоў Рэспубліка Беларусь выконвала функцыю аховы ўсходніх рубяжоў Еўрапейскага Саюза. Мы трацілі грошы, у асноўным свае, частка паступала ў рамках праграм Усходняга партнёрства, для таго, каб прадухіляць патокі нелегальнай міграцыі. Але цяпер пасля ўвядзення санкцый, з улікам крызісу, выкліканага Covid-19, сродкаў становіцца менш. Пачалося абвастрэнне сітуацыі на нашых паўднёвых рубяжах, і частка пагранічных войскаў была перадыслацыраваная для забеспячэння бяспекі паўднёвай мяжы. Вядома, на гэтым фоне эфектыўнасць дзеянняў розных нелегальных груп па перапраўцы мігрантаў у тым ліку і па беларускім маршруце, стала больш відавочнай і выніковай», — адзначыў парламентарый. 

Па словах Андрэя Савіных, перакладаць адказнасць за гэта на Рэспубліку Беларусь проста смешна. «Тут трэба казаць пра тое, што Еўрапейскі сСюз не займаўся аховай уласных межаў, гэта па-першае. А па-другое, у Еўрапейскага Саюза няма разумнай прадуманай палітыкі па пытанні міграцыі. Краіны калектыўнага Захаду ствараюць сітуацыю ўзброенага канфлікту ў шэрагу краін, перш за ўсё ў Лівіі, Сірыі. Яны ўрываюцца ў Ірак, Афганістан. Дэстабілізуюць гэтыя краіны, робячы ўмовы жыцця там невыноснымі. І натуральна, што насельніцтва бяжыць ад вайны ў больш багатыя краіны. І гэтымі краінамі аказваюцца краіны Еўрапейскага Саюза. Гэта значыць, яны самі ствараюць праблему, а цяпер не ведаюць, як яе вырашыць і перакладаюць з хворай галавы на здаровую», — падкрэсліў ён. 

Парламентарый канстатаваў, што заходнім краінам прыйшоў час брацца за розум і адмаўляцца ад той палітыкі, не толькі ў міграцыйнай, але і ў эканамічнай і ў іншых галінах, якая па сутнасці вядзе калектыўны Захад да катастрофы.


Тым часам 

У Літве ў цэнтры для мігрантаў адбыліся беспарадкі. Пра гэта заявіў мэр Ігналінскага раёна (у якім пражываюць 50 мігрантаў) Юстас Расікас, паведамляе Delfi. «Сёння ў нас быў першы „гарачы“ дзень. Пачаліся канфлікты. Першы здарыўся, калі ў лагер вярнулі перахварэўшую на COVID-19 дзяўчыну, яна адмовілася вярнуцца ў прадастаўленае ёй памяшканне, разгарэўся канфлікт. На яго рашэнне сышло шмат часу», — сказаў Юстас Расікас . Паводле яго слоў, было вырашана перавесці дзяўчыну ў іншае месца, але напружанне ёсць. 

Мэр таксама распавёў, што нелегальныя мігранты выстаўляюць усё новыя патрабаванні. «Нашы мігранты адмовіліся ад ежы. Патрабавалі вярнуць ім мабільныя тэлефоны. Нарастае незадаволенасць, скажам так. З’яўляецца ўсё больш патрабаванняў, гэта выклікае ў нас непакой. Сёння прывезлі дадатковыя платы, каб вылучыць ім вялікую тэрыторыю для прагулак, мы выконваем іх патрабаванні. Служба грамадскай бяспекі выдзеліла чатырох ахоўнікаў. Але ці могуць чацвёра супрацьстаяць пяцідзесяці?» — заявіў мэр.

Валерыя СЦЯЦКО

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.