Вы тут

Чатыры студэнцкія ініцыятывы БДУ перамаглі ў конкурсе тэлерадыёпраектаў «Цівіяр»


Мерапрыемства было прымеркавана да 100-годдзя БДУ і 65-годдзя беларускага тэлебачання. Пераможцаў вызначалі ў дзвюх намінацыях: «Праект для тэлебачання/Youtube» і «Праект для радыё/Падкаст».


У катэгорыі тэлевізійных ініцыятыў «золата» заваяваў першакурснік факультэта журналістыкі Ігар Пракоп'еў (на здымку) з праектам рэаліці-шоу «Цяжкі падлетак». Другога месца ўдастоена ідэя «Маршрут дабра» навучэнкі Мінскага педагагічнага каледжа Нікаліны Кот, а трэцяе занялі выпускніцы факультэта журналістыкі Марыя Міхалевіч і Ганна Гукіш з праграмай «#Хочуврек».

Першае месца сярод радыёпраектаў прысуджана выпускніцы факультэта журналістыкі Валянціне Трубач з праграмай «Жыццё за мяжой гісторыі», а другое — яе аднакурсніку Максіму Цюценькову з праектам «...і гэта ў Беларусі». Трэцяга месца ўдастоены падкаст «Шчыроты падлеткаў» ліцэісткі Вікторыі Касцюк з Івацэвіч.

Усяго на конкурс было даслана каля 50 праграм для тэлебачання і радыё, аўтарамі якіх выступілі студэнты БДУ, ГрДУ імя Янкі Купалы, БрДУ імя А. С. Пушкіна, БДТУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа, а таксама старшакласнікі з Баранавіч, Бабруйска, Бярозаўкі, Мазыра, Каменца, Івацэвіч і іншых населеных пунктаў.

Журы ацэньвалі арыгінальнасць і змястоўнасць праектаў, іх сацыяльную значнасць і перспектыву рэалізацыі. Пераможцы пройдуць стажыроўку ў Белтэлерадыёкампаніі і рэалізуюць свае творчыя напрацоўкі ў нацыянальным эфіры.

Арганізатарам конкурсу выступілі факультэт журналістыкі БДУ і Белтэлерадыёкампанія.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Маладзёжныя прапановы для эфіраў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».