Вы тут

РУП «Белтэлекам» прадставіць платформу лічбавых камунікацый «Мой горад» на «Вішнёвым фестывалі»


У рамках «Вішнёвага фестывалю», які адбудзецца ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці 22—24 ліпеня, пройдзе тэматычны дзень «Smart-вішня». У яго праграме — семінар «Разумныя гарады Беларусі — шляхі да развіцця», а таксама выстаўка-прэзентацыя «Касмічныя, авіяцыйныя і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для разумных гарадоў (рэгіёнаў)». Адна з самых чаканых падзей фестывалю — прэзентацыя платформы лічбавых камунікацый «Мой горад».


— Упершыню Міністэрства сувязі і інфарматызацыі сумесна з РУП «Белтэлекам» прадставілі мабільны дадатак «Мой горад» у лютым гэтага года, — распавяла вядучы спецыяліст аддзела стратэгічнага маркетынгу РУП «Белтэлекам» Наталля Падута. — Дадатак алічбоўвае асноўныя гарадскія паслугі для насельніцтва і бізнесу.

Стартавай пляцоўкай праекта ў лютым быў абраны Полацкі рэгіён. Сёння версія пад назвай «Мой Полацк» паспяхова пратэсціравана і стала інструментам камфортнага ўзаемадзеяння жыхароў з гарадской інфраструктурай. На чарзе — Глыбокае.

Рэалізацыя праекта «Разумныя гарады Беларусі» прадугледжвае комплекснае рэгіянальнае развіццё шляхам паслядоўнага і маштабнага ўкаранення і інтэграцыі лічбавых рашэнняў на аснове інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У хуткім часе будуць рэалізоўвацца праекты ўкаранення лічбавых платформаў разумных гарадоў і рэгіёнаў, якія павінны ахапіць патрэбнасці грамадзян і бізнесу. Мэта праекта «Мой горад» — павышэнне хуткасці і эфектыўнасці ўзаемадзеяння з гарадской экасістэмай пры дапамозе лічбавых тэхналогій.

Праект прадставіць гараджанам сучасны спосаб камунікацыі ў самых розных сферах — ад медыцыны і адукацыі да пакупак і вольнага часу. Дадатак, які будзе прэзентаваны жыхарам Глыбокага ў дні фестывалю і неўзабаве стане часткай штодзённага жыцця глыбаччан, аб'яднае ў сабе ўсе гарадскія сэрвісы. Ён дазволіць азнаёміцца з афішай культурных і спартыўных мерапрыемстваў, запісацца на прыём у дзяржаўныя ўстановы, удакладніць рэжым работы кафэ і рэстаранаў, выклікаць майстра з домакіраўніцтва і ўрача з паліклінікі. Усе гарадскія сэрвісы ў дадатку дзеляцца на два блокі: «Арганізацыі» (выканкам, банкі, установы аховы здароўя і адукацыі, спорт, транспарт, ЖКГ і г. д.) і «Адпачынак» (турызм, гандаль, кафэ і г. д.). У дадатку рэалізаваны тры модулі ўзаемадзеяння з карыстальнікам: анлайн-запіс, анлайн-дастаўка, анлайн-аплата. Запіс ва ўстанову, заказ століка, аплата білетаў або дастаўка тавараў — усё гэта неўзабаве стане даступна жыхарам Глыбокага з адной мабільнай праграмай. Рэсурс удалося зрабіць максімальна інфарматыўным, але пры гэтым простым і зручным, падкрэсліла суразмоўніца. Дадатак будзе даступны для ўстаноўкі на Androіd і іOS.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Насустрач будучыні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».