Вы тут

Сяргей РАЧКОЎ: Літве выгадная палітызацыя міграцыйнай праблематыкі


Гэта дае ёй магчымасць атрымаць дадатковыя дывідэнды і фінансаванне. Такое меркаванне ў ток-шоу «Па сутнасці» на тэлеканале СТБ выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.


Фота БелТА

— Наша краіна з’яўляецца членам канвенцыі аб бежанцах, удзельнічае ў многіх міжнародных пагадненнях, не парушаючы іх нормаў. Мы вельмі шмат зрабілі для Еўропы па ўмацаванні мяжы і яе абароне ад незаконнай міграцыі. У нейкі перыяд еўрапейцы гэта ў цэлым станоўча ацэньвалі. Яны разумелі, што беларусы сапраўды зробяць сваю работу, — цытуе сенатара БелТА. — У цяперашні час яны спынілі рэалізацыю шэрагу праектаў, увялі санкцыі. Чаму мы павінны больш клапаціцца пра іх, чым яны клапоцяцца пра сябе? Гэта лагічнае пытанне. У нашай краіне пражывае каля 120 тысяч замежных грамадзян у розным статусе, і кожны год мы з многімі (дзесьці каля дзвюх-трох тысяч) таксама маем пэўныя праблемы. Мы вымушаныя іх ці выхоўваць, ці дэпартаваць, што таксама вядзе да вельмі сур’ёзных выдаткаў. Таму цяпер мы будзем траціць больш уласных сродкаў, сродкаў нашых падаткаплацельшчыкаў, на ўнутраную бяспеку, грамадскую бяспеку.

Старшыня профільнай камісіі перакананы, што Літве выгадная палітызацыя міграцыйнай праблематыкі, каб атрымаць дадатковыя дывідэнды і фінансаванне.

— Пакуль тыя лічбы, якія агучваюць яны, і тыя лічбы, якія ёсць у беларускага боку, не сведчаць аб міграцыйным крызісе, калапсе і гэтак далей. Гэта палітызацыя, імкненне захаваць беларускую тэму ў іх парадку дня. Я хачу падкрэсліць, што наша пагранічная служба дзейнічае вельмі прафесіянальна. За палову гэтага года нашы пагранічнікі затрымалі амаль у пяць разоў больш незаконных мігрантаў, чым за 2020 год. У той жа час у нас ёсць праблемы на літоўскім участку нашай граніцы: мы затрымалі амаль у восем разоў больш наркотыкаў, чым за папярэднія тры гады, — падкрэсліў сенатар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.