Вы тут

На дне венецыянскага канала знайшлі рэшткі рымскай дарогі


У Венецыі на дне канала Трэпорці археолагі выявілі некалькі старажытных збудаванняў. Яны ляжалі на глыбіні некалькіх метраў пад вадой, паведамляе МИР24 са спасылкай на часопіс Scientific Reports.


Pixabay.com

Даследаванне паказала, што гэта рэшткі рымскай дарогі даўжынёй 1200 метраў. Навукоўцы заключылі, што задоўга да засялення Венецыі (у пятым стагоддзі нашай эры) на яе месцы існавала рымскае паселішча. У тыя часы ўзровень мора быў значна ніжэй, і людзі жылі на участках, якія цяпер цалкам затопленыя.

Знойдзеная на дне канала дарога, верагодна, была часткай шырокай дарожнай сеткі, якая злучала рымскія паселішчы. Навукоўцы адзначылі, што яна звязана з іншымі будынкамі і аб’ектамі інфраструктуры, такімі як абарончыя вежы, дамбы-пераходы, порт і прыватныя будынкі.

Археолагі таксама выявілі артэфакты, якія сведчаць аб прысутнасці рымлян у гэтым раёне на мяжы тысячагоддзяў. Застаецца невядомым, наколькі шырокім было паселішча на месцы будучай Венецыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».