Вы тут

Гістарычныя прыгоды прэзентавалі ў Маладзечне


У серыі гістарычна-прыгодніцкіх раманаў Людмілы Рублеўскай пра шляхціца XVIII стагоддзя Пранціша Вырвіча апісваецца шмат мясцін Беларусі... У шостай кнізе серыі, «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі», што нядаўна, як і папярэднія, пабачыла свет у Выдвецкім доме «Звязда», прыгоды адбываюцца і на маладзечанскай зямлі.


А сыграў галоўнага героя, Пранціша Вырвіча, у экранізацыі першага рамана серыі маладзечанец, малады акцёр Георгій Пятрэнка. Так што пісьменніца Людміла Рублеўская, якая прыехала разам з прадстаўнікамі Выдавецкага дома «Звязда» на прэзентацыю сваіх кніг у Маладзечанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М. Багдановіча, сказала, што рада зноў завітаць на радзіму свайго героя.

Супрацоўнік бібліятэкі, вядомы краязнаўца і пісьменнік Міхась Казлоўскі распавёў тым, хто наведаў прэзентацыю, пра творчасць Людмілы Рублеўскай, падкрэсліўшы, што ў кожнай яе кнізе гучыць любоў да Беларусі. Кнігі пісьменніцы перакладаюцца і выдаюцца за мяжой, прэзентуючы там беларускую гісторыю. Людміла Іванаўна распавяла пра здымкі экранізацыі, у якіх яна брала ўдзел. Прысутныя змаглі ўбачыць трэйлер фільма і тэлесюжэты пра кіназдымачны працэс. Вядома, усім цікава хутчэй сустрэцца на экранах з першым беларускім гістарычным фэнтэзі, пракат якога з-за пандэміі быў адкладзены.

Пісьменніца адказала на пытанні гасцей вечарыны, распавяла пра свае рубрыкі на старонках газеты «Звязда» і архіўныя росшукі. Напрыканцы імпрэзы жадаючыя змаглі набыць кнігі і атрымаць аўтограф ад аўтара.

Святлана ІВАНОВА

Фота Юліі ДАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пакаленне Z рэальнага лесу баіцца?

Пакаленне Z рэальнага лесу баіцца?

Кожны грыб у рукі бяруць, ды не ўсякі ў кузаў кладуць.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

ЦЯЛЕЦ. Усё ідзе паспяхова, калі не лічыць адной зусім нязначнай, але вельмі непрыемнай штукі, і імя ёй — лянота. Калі пераадолееце яе, то ўсё ў вашым прафесійным жыцці будзе выдатна.

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт