Вы тут

У Бабруйску веласіпеднага злодзея знайшлі па адбітку пальца


У Бабруйску судовыя эксперты дапамаглі раскрыць крадзеж веласіпеда па гарачых слядах — злодзея знайшлі па следзе пальца рукі. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская.


Фота УДКСЭ па Магілёўскай вобласці

«Мяркуючы, што тросавы велазамок з’яўляецца надзейнай абаронай, бабруйчанка пакідала свой ровар у пад’ездзе шматкватэрнага дома альбо каля яго, — распавяла Ірына Рачкоўская. — Аднак аднойчы раніцай жанчына выявіла прапажу, пра што паведаміла ў аддзел міліцыі».

Следча-аператыўнай групе жанчына патлумачыла, што пакінула веласіпед на ноч на вуліцы каля пад’езду, абматаўшы трос вакол металічнай трубы, якая ідзе па фасадзе дома. А раніцай замест ровара яна знайшла непадалёк толькі фрагмент свайго троса.

Спецыяліст Бабруйскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз у ходзе агляду месца здарэння выявіў на трубе, побач з якой стаяў ровар, след пальца рукі. Пры праверцы па базе судовымі экспертамі ўстаноўлена, што гэты след пакінуты мясцовым жыхаром 1962 года нараджэння. Вынікі праверкі накіравалі праваахоўнікаў, якія затрымалі мужчыну, а таксама канфіскавалі ў яго выкрадзены веласіпед.

Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце распачата крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.