Вы тут

Работу са зваротамі грамадзян разгледзелі на пашыраным пасяджэнні Савета Рэспублікі


Яно было прысвечана эфектыўнасці і вынікам работы Віцебскага аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у першым паўгоддзі 2021 года. Разгляд тэмы адбыўся ва Ушачах.


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА адкрываючы сустрэчу, адзначыла, што ў Беларусі выбудавана дакладная сістэма са зваротамі грамадзян. 

— У рабоце з людзьмі ў нас выкарыстоўваюцца розныя формы: прамыя тэлефонныя лініі, асабістыя прыёмы грамадзян, дыялогавыя пляцоўкі, інфармацыйныя сустрэчы ў калектывах, грамадскія прыёмныя. Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка вельмі сур’ёзна ставіцца да гэтых пытанняў. Мы з вамі надзелены асаблівымі паўнамоцтвамі ў гэтай сферы і павінны заўсёды чуць людзей. У гэтай дзейнасці не павінна быць фармалізму і абыякавасці. Разам з тым, на месцах па шэрагу прычын выбудаваная сістэма не прыносіць належнага эффекту. Таму мы павінны актыўна ўключацца ў гэтую працу на месцах. Наша задача — дайсці да ўсіх праблем, нават калі яны здаюцца нязначнымі. Бо для нашых людзей яны важныя. Трэба дапамагчы кожнаму.

Наталля Качанава канстатавала, што кожны год у розныя органы ўлады звяртаюцца каля мільёна грамадзян. У Савет Рэспублікі за першае паўгоддзе паступіла каля чатырох тысяч зваротаў, што сведчыць аб даверы грамадзян. «Гэта добра. Але ў той жа час і кажа пра тое, што дадзеныя пытанні вельмі хвалююць заяўнікаў», — падкрэсліла яна.

У першым паўгоддзі 2021 года ад жыхароў Віцебскай вобласці ў Савет Рэспублікі паступіла 141 зварот — гэта на 59,5 % больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года. У аблвыканкам іх стала на 2 % менш. Часцей за ўсё ў верхнюю палату парламента звяртаюцца жыхары Віцебска, Аршанскага, Полацкага раёнаў і Наваполацка. Сярод рэгіёнаў Віцебская вобласць займае трэцяе месца па колькасці зваротаў пасля Мінскай і Брэсцкай абласцей.

У краіне быў распрацаваны новы алгарытм дзейнасці па акрэсленай тэме, — адзіны дзень выязных прыёмаў грамадзян. Спачатку ён быў апрабаваны ў Мінскім раёне, Віцебская вобласць стала другой. Сенатары працавалі 22 ліпеня ў 13 раёнах дадзенага рэгіёна. Наступны запланаваны ў Мінску. Такая форма працы дазваляе выкрышталізаваць найбольш актуальныя для грамадзян краіны пытанні.

Акрэсліваючы вынікі па Віцебскай вобласці, Наталля Качанава падкрэсліла: многае ў рэгіёне зроблена, аднак ёсць пытанні, якія патрабуюць увагі. 

— Ёсць шэраг з іх, якія павінны вырашацца мясцовымі органамі ўлады. Іх паступіла ўчора больш за ўсё. Куды б чалавек не звяртаўся, практычна ўсе з іх можна вырашыць на месцах. Апошні прыём паказаў, што мясцовыя органы ўлады могуць на сваім узроўні дапамагчы людзям. 30 % зваротаў тых, хто запісаўся, удалося вырашыць да пачатку сустрэчы. І гэта чарговы раз даказвае, што мясцовыя ўлады павінны больш уважліва ставіцца да пытанняў людзей, глыбока ўнікаць у сутнасць пытанняў, нават калі яны датычацца рэспубліканскіх органаў улады. У многіх рэгіёнах у большасці грамадзяне зараз звяртаюцца да дэпутатаў, чым у выканкамы, — гэта не можа не радаваць. Таму што гэта тыя людзі, якія працуюць на месцы, вельмі блізкія да народа. Самае галоўнае — каб яны своечасова маглі вырашыць праблему людзей. І тут важна — вырашаць пытанні разам. Адказнасць прадстаўнікоў органаў улады, сенатараў і дэпутатаў за работу са зваротамі грамадзян вялікая. Нельга дапускаць фармалізму, бо гаворка ідзе пра давер да ўлады, справядлівым стаўленні да людзей, справядлівасці, аб якой заўсёды кажа наш Прэзідэнт.

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір ПЕНІН, выступаючы падчас пасяджэння, расказаў, што прыёмы грамадзян, сустрэчы з калектывамі дазваляюць трымаць руку на пульсе і лепш вырашаць актуальныя праблемы.

— У першым паўгоддзі бягучага года ў абласныя, гарадскія, раённыя і сельскія выканкамы паступіла 21 043 звароты, што на 169 менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. На 66 % павялічылася колькасць ананімных зваротаў. Часцей за ўсё ў аблвыканкам звяртаюцца жыхары Віцебскага, Шумілінскага, Браслаўскага, Дубровенскага, Аршанскага і Сенненскага раёнаў. Грамадзян у асноўным хвалююць пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, прадпрымальніцкай дзейнасці, тэма ЖКГ, дарог, будаўніцтва жылля, аплаты працы і сямейнага капіталу. Разам з тым, зніжаецца колькасць пытанняў па землеўпарадкаванні, гандлі. Мы заўсёды шукаем новыя формы для ўзаемадзеяння з людзьмі. Да прыкладу, у вобласці былі арганізаваны 635 дыялогавых пляцовак, у іх узялі ўдзел больш за 14 тысяч чалавек.

На асабістых прыёмах кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама за паўгода прыняты 31 чалавек, кіраўнікамі раёнаў — 1136. Абсалютная большасць пытанняў, якія ўзнімаюцца грамадзянамі, вырашаецца на месцах.

Старшыня Ушацкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір АЎДОШКА расказаў, што ў раёне аператыўна і якасна вырашаюцца пытанні, якія датычацца павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва.

— У першым паўгоддзі бягучага года да нас паступіла 59 зваротаў грамадзян. Заяўнікаў у асноўным хвалююць пытанні жыллёвага фонду, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту, паляпшэння стану дарог. Прынятыя меры па вырашэнні актуальных пытанняў дазволілі дасягнуць зніжэння колькасці зваротаў у райвыканкамы ў 2020 годзе ў параўнанні з 2019 на 35 %. Наш раён актыўна развіваецца: за апошні год быў выкананы рамонт цэнтральнай раённай паліклінікі, быў рэканструяваны мост праз раку Ушача, адкрыта дзіцячая школа мастацтваў і іншае.

Старшыня Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў Тамара ДРЫЛЁНАК адзначыла, што ў раёне актыўна праводзяцца прамыя лініі, асабістыя выязныя прыёмы і іншыя. «Гэта, несумненна, адбіваецца на колькасці зваротаў грамадзян у сельвыканкамы. Напрыклад, з пачатку года яны знізіліся на 8 % у параўнанні з папярэднім годам, аднак варта адзначыць, што не ўсе пытанні вырашаюцца хутка і якасна, таму грамадзяне вымушаны звяртацца ў вышэйстаячыя органы ўлады. Акрамя таго, у раёне павялічыўся індэкс прамысловай вытворчасці на 14 %, захаваны ўзровень сельскай гаспадаркі, прамысловыя і аграрныя сектары эканомікі, а ўзровень сярэдняй заробнай платы ўзрос на 15 % і складае 925 рублёў. Акрамя таго, павялічылася колькасць насельніцтва раёна. Растуць паступленні ў раённы бюджэт, колькасць падаткаплацельшчыкаў».

Удзельнікі пасяджэння наведалі мемарыяльны комплекс «Прарыў» вёскі Новае Сяло Ушацкага раёна і мясцовы фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва-Ушачы», дзе адбылася сустрэча Наталлі Качанавай з працоўным калектывам.

Дар’я ШЛАПАКОВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Вядома, што пры жыцці польскі кароль Стэфан Баторый так і не ўбачыў канчаткова дабудаванага Старога замка ў Гродне.

Грамадства

Цяпер у краіне бясплодныя пары могуць зрабіць ЭКА бясплатна

Цяпер у краіне бясплодныя пары могуць зрабіць ЭКА бясплатна

Маладыя муж і жонка нецярпліва чакалі з'яўлення ў іх сям'і дзіцяці. 

Грамадства

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Медыкі і губернатар Гродзенскай вобласці адказалі на пытанні па прышчэпках