Вы тут

У Гродзенскай вобласці павіншавалі першага «тысячніка» на жніве


Уборка зерневых толькі пачалася, а ў рэгіёне ўжо з’явіліся лідары. Камбайнер СВК імя Дзяншчыкова Мікалай Прыгодзіч першым у рэгіёне пераадолеў тысячны рубеж па намалоту. Механізатар — адзін з лепшых не толькі ў гаспадарцы. За высокія паказчыкі ён атрымаў ключы ад легкавога аўтамабіля падчас аднаго з рэспубліканскіх фестываляў-кірмашоў. Сёлета з працоўным поспехам камбайнера павіншавалі кіраўнікі абласнога і раённага узроўню прафсаюзаў работнікаў АПК. Яны ўручылі першаму тысячніку грашовую прэмію, дыпломы і каштоўныя падарункі. 


Фота: grodnonews

Мікалай Прыгодзіч на жніве больш дваццаці год. За гэты час змяніў сваю старую «Ніву» на больш магутную тэхніку. Сёлета пачынаў уборку з азімага ячменю. Ураджай парадаваў — 105 ц/га. Зерне добра паспела, зараз усе намаганні скіраваныя на тое, каб хутчэй убраць. Бо дажджы могуць прытармазіць палявыя работы. 

Зараз у гаспадарцы ўбіраюць азімыя культуры. Добрыя вынікі па пшаніцы — 78 ц/га. На жніве ў СВК задзейнічана 12 камбайнаў. 

У Гродзенскай вобласці масавая ўборка стартавала 20 ліпеня. За некалькі дзён убрана каля 10 % пасяўной плошчы. Ураджайнасць па вобласці — 45 ц/га. Самыя высокія паказчыкі ў Гродзенскім раёне. Тут сярэдняя ўраджайнасць перавысіла 72 ц/га. У Зельвенскага раёна ўраджайнасць складае 52 ц/га, а тройку лідараў замыкае Карэліцкі раён, дзе з аднаго гектара намалочана амаль 50 цэнтнераў зерня. Завяршаецца ўборка азімага ячменю, вядзецца намалот на азімых палетках пшаніцы і трыцікале. Гэта асноўныя зерневыя культуры рэгіёна. А ўсяго ў вобласці трэба убраць ураджай з 315 гектар. Для гэтых мэтаў будзе задзейнічаны тэхнічны парк у складзе 1300 зернеўборачных камбайнаў. На перыяд жніва дадаткова прыцягнутыя 660 чалавек, у тым ліку з прамысловых прадпрыемстваў. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.