Вы тут

Абітурыентам факультэта міжнародных адносін стала абсалютная рэкардсменка па балах


Анастасія Савасцёнак набрала 400 балаў з 400 магчымых.


Як расказалі ў прэс-службе БДУ, у «максімум» увайшлі вынікі ЦТ па беларускай і англійскай мовах, сярэдні бал атэстата і 100 балаў за перамогу на рэспубліканскай алімпіядзе па грамадазнаўстве. Такога поспеху дзяўчына дасягнула без падрыхтоўкі ў рэпетытараў. Займалася самастойна і наведвала факультатывы па профільных прадметах.

Насця ў гэтым годзе з адзнакай скончыла Ліцэй БДУ, з’яўляецца ўраджэнкай Жлобіна. У гэтым горадзе яна раней вучылася ў сярэдняй школе № 13 і гімназіі № 1. Падчас вучобы актыўна ўдзельнічала ў алімпіядах па англійскай мове, дзе займала прызавыя месцы.

Абсалютная рэкардсменка цяперашняй уступнай кампаніі падала дакументы на спецыяльнасць «міжнародныя адносіны». У будучыні плануе пабудаваць кар’еру дыпламата.

У гісторыі прыёмных кампаній у нашай краіне гэта другі выпадак максімальных балаў у абітурыента. Упершыню ў 2018 годзе 400 балаў набрала таксама цяперашняя студэнтка ФМА БДУ Анастасія Жаўнерык. Дзяўчына навучаецца зараз на чацвёртым курсе па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?