Вы тут

Выступленні беларускіх спартсменаў 24 ліпеня


Спартыўныя жарсці ў алімпійскім Токіа разгараюцца ўсё ярчэй. Хто з беларускіх спартсменаў выступіць на другі дзень Алімпійскіх гульняў — 24 ліпеня?


Фота: НАК Беларусі.

Акадэмічнае веславанне

Моцны дуэт Алены Фурман і Іны Нікулінай будзе выступаць у Токіа ў гонках двоек парных. Гэта іх другая сумесная Алімпіяда. У мужчынскіх спаборніцтвах двоек-распашных адказнасць за гонар беларускага веславання ляжа на плечы Сяргея Валадзько і Дзмітрыя Фурмана.

Стральба — пнеўматычная вінтоўка, 10 м, кваліфікацыя, фінал

Першая з беларускай каманды выступіць Марыя Мартынава. У спорт яна прыйшла па слядах бацькі. З імем яе таты доўгі час асацыіравалася ўся беларуская кулявая стральба. Сяргей Мартынаў — алімпійскі чэмпіён, трохразовы чэмпіён свету і ўладальнік двух бронзавых алімпійскіх медалёў.

Веласіпедны спорт — групавая гонка — шаша

Аляксандр Рабушэнка, адзіны беларускі гоншчык, які  будзе адстойваць веласіпедны гонар краіны на шашы. У Токіа Аляксандру прыйдзецца змагацца не толькі з сапернікамі, але і з трасай — 260 кіламетраў, дзе шмат пад'ёмаў, набор вышыні ў 5,5 тысячы метраў, заезд на Фудзіяму з яе гарачынёй і вільгаццю.

Тэніс

Арына Сабаленка за два тыдні да Алімпійскіх гульняў упершыню ў кар'еры паднялася на трэцюю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Для першай ракеткі Беларусі Алімпіяда ў Токіа стане першай у кар'еры.

Дэбютуе на Алімпійскіх гульнях і Ягор Герасімаў (79 АТР), які трывала замацаваўся ў першай сотні сусветнага рэйтынгу.

Атмасферу першай Алімпіяды разам з сябрам раздзеліць і Ілья Івашка (66 АТР).

У парным разрадзе Ілья Івашка і Ягор Герасімаў на старце сустрэнуцца з прадстаўнікамі Новай Зеландыі Маркусам Даніэлем і Міхаэлем Венусам.

Бокс

Паўсярэдняя вага — 1/16 фіналу — Аляксандр Радзівонаў, 20-гадовы спартсмен. Яго форму і нервы закаліў адзін толькі шлях да алімпійскай ліцэнзіі.

Цяжкая вага — 1/16 фіналу — Уладзіслаў Смяглікаў — вопытны баксёр, які таксама займаецца і трэнерскай дзейнасцю ў родным Добрушы. У 2019 годзе Уладзіслаў стаў сярэбраным прызёрам дамашніх Еўрапейскіх гульняў.

Плаванне

Мужчыны — 100 метраў брасам, заплывы. У 2020 годзе Ілья Шымановіч быў прызнаны найлепшым плыўцом Еўропы. Галоўным дасягненнем беларуса стаў новы сусветны рэкорд на 100 метрах брасам на «кароткай вадзе» — 55,34 секунды.

Жанчыны — 100 метраў, батэрфляй, заплывы. Настасся Шкурдай — сапраўдны вундэркінд у купальніку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».