Вы тут

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета


«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі. Пасля невялікага перапынку над Беларуссю пачалі панаваць шырокія блакіруючыя антыцыклоны. У выніку гэтага мы перажывалі надакучлівую спёку, якая, урэшце, адзначылася сотнямі новых метэарэкордаў. Сярэдняя тэмпература паветра была на 10 градусаў вышэйшая за норму, дождж ішоў рэдка. Чаго чакаць ад другой паловы лета?


Па папярэднім прагнозам сусветных прагнастычных цэнтраў, другая палова лета ў Беларусі чакаецца вельмі цёплай, але халаднейшай за першую: цяжкага гарачага надвор’я не будзе. Тэмпературны фон вернецца ў свой звыклы рэжым: у дзённыя гадзіны тэмпература будзе вагацца ад +25 да +29 градусаў. Імавернасць ападкаў вырасце, але яны прагназуюцца кароткачасовыя і мазаістыя. У агульнай складанасці чакаецца каля 60 % ад нормы. Не абыдзецца без навальніц, залеў і шквалаў. 

Што да апошняга летняга месяца, то жнівень абяцае быць вельмі цёплым, а часам нават спякотным. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 1-1,5 градуса вышэйшай за кліматычную норму. Ападкі ў межах нормы. Гэта значыць, што будзе ў сярэднім ад 11 да 15 дзён з дажджамі і да сямі дзён з навальніцамі.

Працягваем цешыцца летам, але не забываем, што ў другой палове сезона дні робяцца карацейшымі, а ночы даўжэйшымі і халаднейшымі. Разам з гэтым зніжаецца і тэмпература вады ў рэках і вадаёмах. Беражыце сябе і не рызыкуйце сваім здароўем!

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.