Вы тут

Кіроўца электрасамаката трапіў пад машыну ў цэнтры сталіцы


Аўтамабіль збіў мужчыну на электрасамакаце на скрыжаванні пр. Машэрава і вул. Даўмана ўвечары 24 ліпеня. Пра гэта, як паведамляюць «Мінск-Навіны», інфармуе Telegram-канал УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Audi», рухаючыся па пр. Машэрава з боку вул. М. Багдановіча ў напрамку вул. Даўмана і паварочваючы направа, здзейсніў наезд на мужчыну, які перасякаў праезную частку на зялёны сігнал святлафора.

У выніку ДТЗ кіроўцу двухколавага сродка індывідуальнай мабільнасці даставілі ў медыцынскую ўстанову для агляду. Праводзіцца праверка.

Фота ДАІ Мінска

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.