Вы тут

На дне венецыянскай лагуны знайшлі старажытнарымскую дарогу


На дне венецыянскай лагуны знаходзіцца добра захаваная старажытнарымская дарога. Яна злучала некалькі старажытных паселішчаў, разваліны якіх спачываюць на дне Міжземнага мора. Апісанне знаходкі апублікаваў навуковы часопіс Scientific Reports, паведамляе ТАСС.


«Лічыцца, што Венецыю пабудавалі на своеасаблівай „пустцы“, дзе да гэтага не было іншых паселішчаў. Таму археолагі лічылі, што ўсе артэфакты і фрагменты будынкаў, якія раней знаходзілі на дне лагуны, патрапілі туды з кантынента. Наша адкрыццё кажа, што ў часы антычнасці ў венецыянскай лагуне было мноства старажытнарымскіх паселішчаў», — пішуць даследнікі.

У адрозненне ад Старажытнай Грэцыі, Рым не можа пахваліцца такой жа багатай культурнай спадчынай. Аднак рымляне пакінулі вялікі след і ў іншых галінах грамадскага жыцця, у тым ліку ў юрыспрудэнцыі і архітэктуры. Шматлікія старажытнарымскія пабудовы і дарогі захаваліся амаль у першапачатковым выглядзе, а некаторыя з іх да гэтага часу выкарыстоўваюць.

Навукоўцы пад кіраўніцтвам Фанціны Мадрыкарда з Інстытута вывучэння мора (Італія) знайшлі на дне венецыянскай лагуны адзін з самых незвычайных прыкладаў старажытнарымскіх дарог. У далёкім мінулым яна злучала адразу некалькі берагавых паселішчаў.

Некаторыя археолагі лічаць, што на тэрыторыі лагуны ў мінулым магло быць адразу некалькі старажытнарымскіх паселішчаў.

Мадрыкарда і яе калегі паспрабавалі праверыць, ці так гэта на самай справе. Яны даследвалі частку дна лагуны эхолокатарам і іншымі прыборамі. Аказалася, што ў паўночнай частцы лагуны, непадалёк ад невялікага гарадка Каваліна-Трэпорці, было некалькі незвычайных формаў рэльефу антрапагеннага паходжання. Падводныя археолагі прыйшлі да высновы, што гэта частка старажытнарымскай дарогі, якая злучала венецыянскія узбярэжжы з іншымі абласцямі імперыі.

Гэтую гіпотэзу пацвярджае структура грунту, а таксама мноства артэфактаў, якія знайшлі побач з падводнай дарогай. Сярод іх — так званыя «базолі» — камяні, якімі пакрывалі верхні пласт старажытнарымскіх дарог. Акрамя таго, усе выяўленыя сегменты дарогі былі накіраваны строга ў адзін бок, што таксама характэрна для старажытнарымскіх транспартных магістраляў, якія заўсёды мелі форму прамой лініі.

Таксама пра гэта кажа, што тая частка дна лагуны, дзе знайшлі дарогу, у антычнасці была часткай берагавой лініі Міжземнага мора, так як у той час яго ўзровень быў ніжэй сучаснага прыкладна на 5-9 метраў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.