Вы тут

«Белпошта» 26 ліпеня правядзе акцыю «Дружба без межаў»


РУП «Белпошта» правядзе 26 ліпеня акцыю «Дружба без межаў», паведамляе БелТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.


«Штогод 30 ліпеня адначасова ва ўсіх краінах свету святкуюць Міжнародны дзень дружбы — свята, напоўненае радасцю, цеплынёй і ўсмешкамі. 26 ліпеня ў некаторых аддзяленнях паштовай сувязі краіны пройдзе акцыя „Дружба без межаў“. У гэты дзень кліенты змогуць набыць паштовыя карткі, падпісаць іх у адрас сваіх сяброў, а супрацоўнікі „Белпошты“ бясплатна даставяць іх па ўсёй рэспубліцы. Успамінаючы сяброў, мы ўспамінаем іх падтрымку, прыемнае баўленне часу, уменне знаходзіцца побач у радасных і складаных сітуацыях», — гаворыцца ў паведамленні.

У якіх паштовых аддзяленнях будзе праводзіцца акцыя можна даведацца на сайце РУП «Белпошта».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».