Вы тут

Навукоўцы знайшлі астанкі продка цяперашніх кракадзілаў


«Аргентынскія і чылійскія даследнікі выявілі новы від, які можна разглядаць як продка кракадзілаў, якія жывуць цяпер. У дарослым узросце ён быў усяго 70 сантыметраў у даўжыню, гэта адзін з нямногіх кракадзілаў, якія засялялі сушу разам з дыназаўрамі ў канцы Юрскага перыяду», — гаворыцца ў паведамленні, паведамляюць «РИА Новости».


Частка чэрапа, пазваночнік і ніжнія канечнасці былі выяўленыя на поўдні Чылі, на вышыні 1500 метраў над узроўнем мора.

«Burkesuchus (так назвалі кракадзіла — рэд.) быў невялікім драпежнікам, які, магчыма, харчаваўся бесхрыбтовымі, такімі як казуркі ці ракападобныя, або дробнымі хрыбтовымі жывёламі. У яго не было здольнасці лавіць буйную здабычу або адрываць вялікія кавалкі мяса, як гэта робяць сучасныя кракадзілы», — прыводзіць агенцтва словы палеантолаг Федэрыка Агноліна.

У сваю чаргу іншы навуковец, Фернанда Новасе, распавёў, што форма чэрапа, цела і задніх лап гэтага маленькага стварэння паказвае, што гэты від мог даць пачатак сучасным кракадзілам, якія насяляюць лагуны і рэкі.

«Напрыклад, можна бачыць змену чэрапа, дакладней затвор, які ў яго быў у раёне вуха, для таго каб паглыбляцца ў ваду. Такім чынам, Burkesuchus — гэта нешта тыпу дзядулі сучасных кракадзілаў, ён дэманструе этапы эвалюцыі, пра якія так мала вядома ў свеце», — дадаў Новасе.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».