Вы тут

Уплыў COVID-19 на мозг


Захварэлыя нярэдка губляюць нюх. Як распавёў доктар медыцынскіх навук, прафесар, кіраўнік Цэнтра мозгу Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Уладзімір Кульчыцкі, нервовыя клеткі перастаюць атрымліваць дадзеныя не толькі пра пахі з-за пашкоджання нюхальных нерваў. З-за парушэння ўзаемадзеяння нейронавых сетак пакутуюць апрацоўка інфармацыі і кантроль усіх працэсаў у арганізме. У выніку слабее памяць, змяняецца працэс мыслення, скажаюцца эмоцыі і пачынаюць дамінаваць песімістычныя настроі, паведамляюць «Мінск-Навіны».


Аднак каранавірус пранікае ў мозг не ў кожнага, хто заразіўся. Калі пасля хваробы нюх пагоршыўся або цалкам адсутнічае, то мае сэнс пракансультавацца ў неўрапатолага.

Невялікая колькасць каранавірусаў у людзей пранікае пастаянна і як бы танізуе імунную сістэму. Галоўнае не дапусціць іх вялікую колькасць ва ўнутранае асяроддзе арганізма з насавой і ротавай паражнін. Для гэтага лепш за ўсё выконваць прафілактычныя меры. Важна прытрымлівацца правілаў асабістай і грамадскай гігіены (асабовыя маскі, апрацоўка рук, паражніны носа і рота, дыстанцыяванне, асабліва ад людзей, якія кашляюць і ходзяць без павязак). Неабходна вакцынавацца, каб выпрацаваліся антыцелы.

Прыгнечанасць і слабасць пасля перанесенай інфекцыі кажуць пра тое, што мозг і нейронавыя сеткі пацярпелі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».