Вы тут

Колькасць ахвяр паводкі ў Кітаі вырасла да 63


Колькасць загінулых з-за моцных дажджоў і паводак у кітайскай правінцыі Хэнань вырасла да 63, пяць чалавек лічацца зніклымі без вестак, улады эвакуіравалі з небяспечных раёнаў больш як 860 тыс. чалавек, паведамляюць «РИА Новости» са спасылкай на ўрад правінцыі.


«З 16 ліпеня па 12.00 25 ліпеня з-за працяглых ліўняў у зоне бедства апынуліся 11,44 млн чалавек, колькасць ахвяр дасягнула 63, без вестак прапалі пяць чалавек, па ўсёй правінцыі ўжо эвакуіраваны 861,9 тыс. чалавек», — гаворыцца ў паведамленні ўрада.

Яшчэ больш 296 тыс. чалавек маюць патрэбу ў экстранай дапамозе.

Плошча пацярпелых сельгасугоддзяў склала 876,6 тыс. га, разбураныя 8876 пабудоў.

Мясцовыя ўлады па ўсёй правінцыі павысілі ўзровень экстранага рэагавання на стыхійныя бедствы да вышэйшага, у барацьбе з паводкамі, пошукава-выратавальных аперацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства прымаюць удзел амаль 200 тыс. чалавек, у тым ліку пажарных і ратавальнікаў.

У многіх населеных пунктах правінцыі, асабліва ў горадзе Чжэнчжоў, да гэтага часу не ўсюды адноўлена электразабеспячэнне і водазабеспячэнне, у шэрагу раёнаў пакуль таксама не атрымоўваецца аднавіць сувязь.

Моцныя праліўныя дажджы абрынуліся на правінцыю Хэнань ў цэнтральнай частцы Кітая 17 ліпеня. Больш за ўсё пацярпеў горад Чжэнчжоў. На некаторых метэастанцыях горада зарэгістраваны гістарычны рэкорд сярэднесутачнай колькасці ападкаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.