Вы тут

1 млн доз кітайскай вакцыны ад Covid-19 паступіць у Беларусь да канца жніўня — Сянько


Пра гэта ў эфіры СТВ заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«На працягу першага паўгоддзя Кітай бязвыплатна накіраваў у Беларусь 400 тыс. доз вакцын кампаніі Sinopharm, якая зарэгістраваная ў многіх краінах свету, у тым ліку і ў нас. Прэпарат вельмі запатрабаваны, каціруецца з высокай эфектыўнасцю, — сказаў Юрый Сянько. — Міністэрства аховы здароўя па даручэнні кіраўніка дзяржавы вядзе перамовы аб закупцы камерцыйнай партыі тавару. Спецыяльна для Рэспублікі Беларусь ёсць добрыя зніжкі. Мы спадзяемся, што ў бліжэйшы час будзе падпісаны кантракт і да канца жніўня ў нашу краіну будзе накіравана каля 1 млн доз вакцын, якія будуць размеркаваны па клініках для далейшага вакцынавання насельніцтва».

Пасол дадаў, што ў цяперашні час ідуць перамовы з трыма кітайскімі кампаніямі, якія вырабляюць вакцыны. «Мы спадзяемся, што ў бліжэйшы час будзе прынята рашэнне па вытворчасці вакцын сумесна з Кітаем на тэрыторыі Беларусі», — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».