Вы тут

Больш за 40 мірных жыхароў забітыя талібамі ў Афганістане


Па меншай меры 43 мірных жыхара былі забітыя прадстаўнікамі радыкальнага руху «Талібан» за апошні час у павеце Малістан правінцыі Газні ў цэнтральнай частцы Афганістана, перадае ТАСС.


Паводле яго звестак, талібы разбурылі дамы забітых жыхароў павета.

Акрамя таго, тэлеканал Ariana News паведамляе пра гібель ад рук баевікоў «Талібану» пецярых прадстаўнікоў дзяржаўных сіл бяспекі ў Кабуле. Пры гэтым адзначаецца, што перад смерцю забітых катавалі.

14 красавіка Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў пра сваё рашэнне завяршыць аперацыю ў Афганістане, якая стала самай працяглай замежнай ваеннай кампаніяй у амерыканскай гісторыі. На гэтым фоне ў ісламскай рэспубліцы назіраецца пагаршэнне сітуацыі ў галіне бяспекі, звязанае з тым, што баевікі руху «Талібан» нарошчваюць тэмпы наступу на шэрагу кірункаў. Паводле сцвярджэнняў прадстаўнікоў руху, талібы здолелі ўсталяваць кантроль прыкладна над 85% тэрыторыі краіны, уключаючы раёны ўздоўж мяжы з пяццю краінамі: Іранам, Кітаем, Пакістанам, Таджыкістанам і Туркменістанам.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?