Вы тут

Вірусныя гепатыты не з’яўляюцца проціпаказаннем для вакцынацыі супраць COVID-19


Вірусныя гепатыты не з’яўляюцца проціпаказаннем для вакцынацыі супраць COVID-19, заявіла дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта кандыдат медыцынскіх навук Святлана Лукашык на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню барацьбы з гепатытам (28 ліпеня), перадае БелТА.


Pixabay.com

«Што датычыцца вакцынацыі на фоне вірусных гепатытаў, яна можа праводзіцца па агульных правілах. Тут няма ніякіх нюансаў. І абсалютных проціпаказанняў, калі вірусны працэс знаходзіцца ў стане рэмісіі, таксама няма», — сказала Святлана Лукашык.

Пры захворванні на COVID-19 пацыентам з вірусным гепатытам — хранічным або на стадыі цырозу печані — рэкамендуецца праінфармаваць аб гэтым свайго лечачага доктара. «Пры каранавіруснай інфекцыі можа абвастрацца працэс, выкліканы перэнтэральнымі вірусамі. Бывае гэта далёка не заўсёды, але такія выпадкі сустракаюцца», — адзначыла дацэнт кафедры. Яна дадала, што ўсе ўрачы, якія лечаць каранавірусную інфекцыю, аб гэтым інфармаваны і прымаюць тыя меры, якія рэгламентаваны ў гэтай сітуацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».