Вы тут

Колькасць загінулых ад паводак і апоўзняў у Індыі павялічылася да 157


Колькасць загінулых ад паводак і апоўзняў у Індыі, выкліканых моцнымі мусоннымі дажджамі, павялічылася да 157, без вестак прапалі больш за 100 чалавек, паведамляе SBS News.


Pixabay.com

У штаце Махараштра загінулі 149 чалавек, у тым ліку больш за 40 у выніку вялікага апоўзня, што абрушыўся на вёску Таліе прыкладна за 250 км на паўднёвы ўсход ад Мумбаі. Яшчэ 8 чалавек з COVID-19 памерлі ў бальніцы пасля адключэння сілкавання апаратаў ШВЛ, калі прапала электрычнасць.

Раней паведамлялася аб 129 загінулых.

Амаль 230 тыс. чалавек былі эвакуіраваны. Спецыялісты адзначаюць, такія моцныя мусонныя дажджы адзначаны ў штаце ўпершыню за 40 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.