Вы тут

Праваахоўнікі Гарадоцкага раёна спынілі крадзеж каля 850 л дызпаліва


Праваахоўнікі затрымалі ў Гарадоцкім раёне аўтамабіль, які перавозіў выкрадзенае на сельгаспрадпрыемстве дызельнае паліва, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


Фота УУС Віцебскага аблвыканкама

Увагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнулі два мікрааўтобусы, якія перасоўваліся па не самых ажыўленых дарогах раёна. Як высветлілася, такі маршрут кіроўцы выбіралі не выпадкова. Інспектары ДАІ, якія спынілі аўтамабілі, выявілі ў іх каністры з афарбаваным дызельным палівам. Як распавялі мужчыны, яго яны атрымалі ад сваёй знаёмай.

Было ўстаноўлена, што жанчына з’яўляецца аграномам і па сумяшчальніцтве начальнікам склада ГЗМ адной з мясцовых гаспадарак. Карыстаючыся гэтым, яна здолела наладзіць вынас з тэрыторыі сельгаспрадпрыемства казённай саляркі. Так, у ходзе агляду пабудоў на прысядзібнай тэрыторыі па месцы яе жыхарства міліцыянеры выявілі каністры, у якіх знаходзілася больш чым 600 л дызельнага паліва. Усяго ў фігурантаў канфіскавана амаль 850 л скрадзенай дзяржаўнай маёмасці. Па дадзеным факце супрацоўнікамі Гарадоцкага РАУС распачатая праверка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.